Лепельшчына заўсёды славілася працавітымі, стараннымі людзьмі, адданымі сваёй справе

img_7270На свяце віншавання перадавікоў прамысловай вытворчасці актавая зала школы мастацтваў была запоўнена настолькі, што яблыку не было дзе ўпасці. Паркоўка перад будынкам пачала запаўняцца за гадзіну, а непасрэдна перад пачаткам мерапрыемства паставіць машыну было немагчыма, аўтамабілістам трэба было пад’язджаць на паркоўку перад РДК.

Ужо ў фае адчувалася атмасфера свята: усхваляваныя работнікі культуры сустракалі гасцей, рэгістравалі іх, паказвалі месцы ў зале. Артысты ў касцюмах рыхтаваліся да выхаду на сцэну.
Лепельшчына заўсёды славілася працавітымі, стараннымі людзьмі, адданымі сваёй справе. Кожны працоўны калектыў мае багатыя традыцыі, якія складваюцца і падтрымліваюцца дзесяцігоддзямі. Асобая катэгорыя — працоўныя дынастыі, прадпрыемствы асабліва ганарацца імі.
Амаль усе, хто быў на свяце, старыя знаёмыя. І не важна, што працуюць на розных прадпрыемствах, у розных сферах. Выдатна ведаюць адзін аднаго лепельскія сувязісты, вадзіцелі, будаўнікі, апаратчыкі, леснікі, токары… Акрамя сумеснай працы для нашай Беларусі іх аб’ядноўваюць шчырае сяброўства, узаемавыручка, пачуццё локця.
На працягу мінулага года, пры ўсіх аб’ектыўных цяжкасцях і неспадзяваных праблемах, працоўныя калектывы Лепельшчыны дасягнулі пэўных поспехаў. Самае галоўнае — удалося выйсці на ўстойлівую траекторыю росту. А гэта азначае, што мы ўсе разам можам з упэўненасцю глядзець у будучыню.
Васіль МАТЫРКА.
На здымку: намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шыдлоўскі ўручае ганаровую грамату райвыканкама Таццяне Пруднікавай, прадаўцу крамы №1 “Лепелька” філіяла “Лепельскі МКК” ААТ “Віцебскі мясакамбінат”.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>