Добычей стали резиновые сапоги и надувная лодка

1434816Раённым аддзелам следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа супраць лепяльчаніна. Так склалася, што грамадзянін быў неаднаразова судзімы за крадзяжы маёмасці. Акрамя гэтага, “сябраваў” са спіртным, не меў ні пастаяннай прыцы, ні месца жыхарства. Калі першую праблему вырашаў выпадковымі заробкамі ды здачай макулатуры, шкла, металалому, то з другой – зусім бяда, жыў у падвале шматкватэрнага дома №113 па вуліцы Чуйкова. Да таго ж, па аператыўнай інфармацыі, прамышляў дробнымі крадзяжамі.
Папаўся міліцыянерам пасля адной з апошніх вылазак. Нацэліўся Ш. на падвал дома №54 па вуліцы Інтэрнацыянальнай. Пралез, збіў замкі ў дзвюх кладоўках. З першай сцягнуў слоікі з закаткамі. У другой здабычай сталі яшчэ гумовыя боты і надзіманая лодка.
У два заходы перацягнуў здабычу у свой падвал. Закаткі меркаваў з’есці сам, а на рэчы стаў шукаць пакупнікоў. За гэтым і знайшлі яго міліцыянеры. У бліжэйшы час лёс Ш. вырашыць суд, а пакуль што яго ўтрымліваюць пад вартай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>