А если, скажем, я захочу приобрести пиломатериалы дешевле

img_6926Калі мы гаворым пра распілоўванне лесу на дошкі, брусы і іншыя піламатэрыялы, то адразу ўяўляем карцінку, як на пілараме вертыкальна ходзяць пілы, распускаючы бервяно. Яго трэба падаць на спецыяльных цялежках, а потым адвезці і адкінуць атрыманую прадукцыю: брусы і дошкі — асобна, гарбылі — асобна. Яшчэ перыядычна трэба вывозіць пілавінне. Такая карцінка раз-пораз падмацоўваецца і кінафільмамі. А нядаўна патрапіў у дрэваапрацоўчы цэх ДЛГУ “Лепельскі лясгас” і цяпер магу з поўнай упэўненасцю сказаць, што тэхнічны прагрэс у перапрацоўцы драўніны зрабіў істотны крок наперад.
Галоўнае патрабаванне, якое сучаснасць прад’яўляе да лесаперапрацоўчага абсталявання, гучыць адназначна: эканамічнасць, здольнасць па максімуме выкарыстаць драўніну, атрымаць з яе як мага больш прадукцыі, пры гэтым як мага менш адходаў. Калі параўнаць пілараму савецкіх часоў і сучасныя станкі, у вочы кідаецца першае адрозненне — таўшчыня пілаў. На савецкай яна даходзіць да пяці міліметраў, у сучасных — рэдка перавышае два. А гэта ж усё пілавінне, адходы.
Два гады таму ў дрэваапрацоўчым цэху ДЛГУ “Лепельскі лясгас” была ўстаноўлена новая лінія. Самым важным прынцыпам пры яе выбары было ўсё тое ж патрабаванне — максімальная эканомія.
Заходжу ў цэх. У ім ціха, ідзе абавязковы тэхналагічны перапынак. Маім імправізаваным экскурсаводам стаў станочнік пятага разраду Дзмітрый Гузянок. Мужчына распавядае, што з раніцы даюць заданне. Трэба напілаваць, скажам, 30 кубаметраў брусоў памерам 100 на 150 міліметраў, 20 кубаметраў дошак таўшчынёй 40 і шырынёй 100 міліметраў, 20 кубаметраў дошак 25 на 100 міліметраў, усё — шасціметровай даўжыні. Пайшлі працаваць. Апаратура сама вызначае, якой таўшчыні бярвенні патрэбны для аптымальнай працы.
Запатрабаванай таўшчыні драўніна падвозіцца лесавозам і складаецца на спецыяльным назапашвальніку, адкуль падаецца на лінію па адным бервяне. Спачатку яно трапляе на першы станок, дзе атрымліваюцца неабпілаваныя брус і дошкі. Наступны этап — абпілоўванне іх да патрэбных кандыцый.
—, папрашу прадаць мне неабпілаваныя дошкі, я іх сам апрацую так, як мне патрэбна… Ці магчымы такі варыянт?
— Не, лясгас прадае толькі абпілаваныя дошкі і брусы.
Пазней спецыялісты патлумачылі, што асноўныя пакупнікі піламатэрыялаў — за заходняй мяжой. Яны набываюць партыямі ў сотні, тысячы кубаметраў, спецыяльна патрабуюць апрацаваную, цалкам гатовую да выкарыстання драўніну. Для лясгаса такая форма супрацоўніцтва выгадная, прадпрыемства рэалізуе пакупнікам прадукцыю з высокай даданай вартасцю.
— Значыць, калі я захачу набыць, як раней, гарбылёў, то ўжо не змагу гэтага зрабіць?
— Усе рэшткі, гарбылі, абрэзкі, сучкі, кара накіроўваюцца на здрабненне, ператвараюцца ў трэскі. А гэта ўжо паліва.
— Як доўга працуеце на прадпрыемстве?
— У красавіку будзе 15 гадоў. Пачынаў працаваць на вуліцы, адвучыўся на лесаапрацоўку, некалькі гадоў адкідваў гарбылі, потым на станках. А калі ўстанавілі гэтую лінію, стаў працаваць на ёй.
Праца ў Дзмітрыя Гузянка і яго калег даволі цяжкая. Варта сказаць, што не толькі і не столькі за пультам стаяць даводзіцца, а трэба і бярвенні паварочаць, і дошкі раскідаць. А ў цэху тэмпература такая ж, як і на вуліцы, з абодвух бакоў дзверы і тэхналагічныя праёмы адчыненыя, скразнякі. Мужчыне зараз 41 год, а што казаць пра работнікаў, якім за 50, пад 60 гадоў?
Нягледзячы ні на якія цяжкасці, Дзмітрый — адзін з лепшых работнікаў ДЛГУ “Лепельскі лясгас”, неаднаразова быў адзначаны прэміямі, граматамі. І пакуль што мяняць месца працы не збіраецца.
Васіль МАТЫРКА.
На здымку: станочнік Дзмітрый Гузянок.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>