У намінацыі “Лепшая раённая газета”

Традыцыйнымі сталі сустрэчы старшыні аблвыканкама Аляксандра Косінца з галоўнымі рэдактарамі сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікамі службаў, якія наўпрост звязаны з выпускам і распаўсюджваннем друкаваных СМІ, выпускам тэле- і радыёпраграм з нагоды прафесійных святаў — Дня друку і Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. Не толькі на ўсебаковае інфармаванне аб падзеях, якія адбываюцца, а на паглыблены аналіз усіх бакоў жыцця рэгіёнаў

і краіны, сумеснае з органамі ўлады вырашэнне існуючых праблем зарыентаваў журналістаў Віцебшчыны кіраўнік вобласці. Асаблівую ўвагу варта звярнуць на рэалізацыю на месцах праграм сацыяльнага і эканамічнага развіцця. Патрабуе актывізацыі крытычны патэнцыял сродкаў масавай інфармацыі, галоўнымі крытэрыямі ацэнкі былі і застаюцца аналітычнасць, выверанасць і эфектыўнасць падобных публікацый.

Нельга забываць аб надзённых праблемах забеспячэння жыцця людзей, заработнай плаце, цэнавай палітыцы, рознабаковымі выхаваўчымі сродкамі варта ўсяляк умацоўваць інстытут сям’і, доказна паказваць, якую велізарную шкоду наносіць грамадству п’янства. Арганічна прагучаў на сустрэчы і зварот  да журналістаў падтрымліваць развіццё бізнэсу, прадпрымальніцтва, асабліва ў малых гарадах, паколькі гэта адзін з рэальных шляхоў павышэння ўзроўню жыцця на сельскіх тэрыторыях. І пры гэтым важна не забываць, што журналісцкае слова павінна быць аб’ектыўным і праўдзівым, інфармаванне  насельніцтва аб працэсах, што адбываюцца ў рэгіёнах, фарміруе, па вялікаму рахунку, імідж вобласці, падкрэсліў кіраўнік вобласці.

 Аляксандр Косінец уручыў галоўнаму рэдактару газеты “Лепельскі край” Уладзіміру Шаўчэнку Дыплом абласнога выканаўчага камітэта калектыву рэдакцыі за першае месца ў абласным конкурсе друкаваных сродкаў масавай інфармацыі на прэмію імя Ф. Скарыны ў намінацыі “Лепшая раённая газета”, статуэтку з выявай Ф. Скарыны.

 У. ВАЛОДЗІН.

 На здымку: высокія ўзнагароды абласнога выканаўчага камітэта.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>