Идеи всегда сильные практическим воплощением

img_20180118_171725 Ідэі заўжды моцныя практычным увасабленнем. Інакш яны проста застаюцца на паперы. На гэты раз размова датычыцца стварэння аб’яднання. Якога? Пра гэта распавядае Вольга Казлоўская, метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу.

— Ідэя стварэння пры Поплаўскай сельскай бібліятэцы аматарскага аб’яднання для жанчын нарадзілася па ініцыятыве актыўных чытачак. У бібліятэцы ім хочацца абменьвацца інфармацыяй, знаёміцца з навінкамі літаратуры, творча развівацца, актыўна адпачываць. Бібліятэкар Валянціна Рагуцкая ўхваліла і горача падтрымала пажаданне актывістак. Ініцыятыва была аператыўна падмацавана канкрэтнымі крокамі насустрач. Падумалі і над назвай. Вырашылі назваць жаночую суполку “Сяляначка”. І дэвіз нарадзіўся шматзначны — “Вера. Надзея. Любоў”.
Сябры суполкі ўносяць свае прапановы наконт дзейнасці аб’яднання, праяўляюць асабістую ініцыятыву, вырашаюць жыццёвыя пытанні і разглядаюць рознабаковыя тэмы. Жанчыны дзеляцца сакрэтамі вядзення хатняй гаспадаркі, агародніцтва, садаводства і кветкаводства, абменьваюцца кулінарнымі рэцэптамі, чытаюць вершы, спяваюць. А бібліятэкар Валянціна Рагуцкая кіруе самадзейным клубам, трымае руку на пульсе паўсядзённага вірлівага жыцця.
У час пасядзелак “Заходзьце да нас на чай!” удзельніцы прадэманстравалі сапраўднае майстэрства ў афармленні выставы-дэгустацыі “Чай прыемны і духмяны”. На самым пачэсным месцы пыхкаў заманлівай парай самавар, упрыгожаны вязанкай абаранкаў. Побач былі раскладзены пакецікі з рознымі гатункамі духмянай гарбаты, стаялі шклянкі з варэннем і апетытная выпечка. Сябры “Сяляначкі” пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення чаю, яго з’яўлення на Русі і ў нашай краіне.
Чай піць — здаровым быць! Жанчыны даведаліся пра карысныя якасці напою, паўдзельнічалі ў конкурсах “Успомнім прыказкі і прымаўкі пра чай”, “Адгадай загадку”, “З якога твора гэты ўрывак”. Валянціна Рагуцкая правяла майстар-клас па правілах заварвання гарбаты, а потым з паплечніцамі прадэгуставалі чай. Пачувалі сябе ўдзельніцы нібы дома, вялі непрымусовую гаворку па тэме і па-за тэмай.
Напрыканцы можна з упэўненасцю сказаць, што кола пастаянных удзельнікаў “Сяляначкі” будзе пашырацца, а мерапрыемствы стануць візітнай карткай Поплаўскай сельскай бібліятэкі.
На здымку: чаяванне сяброў “Сяляначкі”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>