Едва кто-то не так сказал или не так посмотрел — сразу сжимал кулаки

shutterstock_204511573-pic905-895x505-7244 Лепяльчанін выйшаў і ростам, і стаццю – дужы, моцны. Нездарма ў юнацтве займаўся барацьбой. На спартыўным дыване неаднаразова даказваў супернікам сваю перавагу.

Аднак час ішоў, і так склалася, што спартыўнай кар’еры Ж. не зладзіў. Спачатку перамагаць яму дапамагала прыродная фізічная сіла, але на спаборніцтвах вышэйшага ўзроўню, супраць кандыдатаў у майстры спорту і майстроў спорту адной сілы мала, патрэбны яшчэ тэхніка, уменне, воля да перамогі. А гэтыя навыкі выпрацоўваюцца гадамі ўпартых трэніровак. Трэніравацца ж было лянота. А там да яе і алкаголь падключыўся, і пакаціўся Ж. па нахільнай.
Пры гэтым ганарыстасць, задзірыстасць захаваліся. Ледзь хтосьці не так сказаў ці не так глянуў — адразу сціскаў кулакі і ў бойку лез. За гэта неаднаразова трапляў у поле зроку міліцыі. Вось і апошні інцыдэнт адбыўся па аналагічным сцэнарыі. У двары аднаго са шматкватэрных дамоў па вуліцы Інтэрнацыянальнай, непадалёк ад скрыжавання яе з вуліцай Войкава, сядзела кампанія з некалькіх маладых людзей. Былі яны на лёгкім падпітку, вялі гаворку. У двор заходзіць другая кампанія, у ёй быў і персанаж нашага аповеду, таксама “пад градусам”.
Зараз ужо ніхто дакладна не памятае, хто першым сказаў крыўдныя словы і якія яны былі. Важна, што разгарэлася нежартоўная спрэчка, пад час якой Ж. і адзін з маладых людзей з другой кампаніі вырашылі даводзіць сваю правату не славеснымі аргументамі, а кулакамі.
Ж. спрытна вывернуўся, нанёс праціўніку адзін удар, другі, а потым прыёмам зваліў таго на зямлю. Малады чалавек моцна ўдарыўся галавой, ручаём палілася кроў, але гэта не спыніла былога барца, той яшчэ і яшчэ наносіў удары, пакуль сябры не адцягнулі яго ад ахвяры.
Цялесныя пашкоджанні былі нанесены настолькі моцныя, што пацярпелы некалькі месяцаў лячыўся ў бальніцы.
Зараз крымінальная справа падрыхтаваная для перадачы ў суд.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>