За один вечер — два подвала

vzlom-800x445“Дзве кладоўкі за адзін вечар “абнёс” невядомы зладзюжка!” — узрушана прамаўлялі жыхары пяціпавярховага дома побач з універсамам. Звычайна жыхары кватэр, заклаўшы ўвосень запасы, рэдка ў далейшым спускаюцца ў свае скляпенні. Хіба што раз на тыдзень, а то і радзей, каб дастаць бульбачкі, гародніны, салатаў або варэння. Пры гэтым кожны ведае, дзе кладоўкі суседзяў і звяртае ўвагу, калі заўважыць штосьці падазронае. Так адбылося і ў гэты раз. Сусед спусціўся ў скляпенне і заўважыў, што замок з дзвярэй суседскай кладоўкі збіты. А побач — яшчэ такі ж малюнак.
Міліцыянеры хутка напалі на след злачынцы. Ім аказаўся лепяльчанін, жыхар суседняй вуліцы. Што адметна, ён ужо неаднойчы меў канфлікты з законам, за што адбываў пакаранні ў месцах пазбаўлення волі, быў судзімы за крадзяжы.
“У мяне няма праблем з алкаголем, я з ім сябрую”, — любіць прыгаворваць мужчына. Не дзіўна, што такое “сяброўства” прыводзіла чалавека ў лячэбна-працоўны прафілакторый. І нават вярнуўшыся з ЛПП лепяльчанін зноў з галавой кідаўся ў алкагольны дурман.
Вось і цяпер, пасля чарговай выпіўкі, яму захацелася закусіць. Але ж няма дома ні крошкі, як кажуць у такіх сітуацыях, у лядоўні мыш павесілася з голаду. Таму і палез у чужое скляпенне. Замок навясны сарваў металічным прутом, дзейнічаў ім як манціроўкай.
Узбуджана крымінальная справа, праводзяцца следчыя дзеянні, частка ўкрадзенага вернута ўладальнікам.
Сяргей БУЛАЙ,
намеснік начальніка РАСК,
падпалкоўнік юстыцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>