Воровка сапог потеряла

561f0d93ad59a0cfe4c4f9f02278457bЧарговы інцыдэнт адбыўся ў вёсцы Баброва. Жыве там пара сужыцеляў. Абое знаходзяцца на ўліку ў міліцыі як асобы, схільныя да злоўжывання спіртным. Пад час чарговага запою жанчына адважылася на крымінальнае злачынства.
Аб’ектам выбрала дом непадалёк. Падпільнавала, калі гаспадароў не было дома, працавалі. У жылое памяшканне залезла праз акно, амаль як дасведчаная дамушніца.
Скрала тое, што першым трапілася на вока — пару ботаў і дзве курткі. Выскачыла тым жа шляхам, што і залезла. Спяшалася збегчы, бо баялася, што гаспадар вернецца. Уцякала ад хаты так хутка, што адзін бот згубіла на сцяжынцы непадалёк.
Гаспадар вярнуўся, бачыць, што ў яго жыллі пабываў няпрошаны госць. Узрушэнню мужчыны не было межаў. Спачатку паспрабаваў правесці расследаванне самастойна, адшукаць злодзея і вярнуць украдзенае. Пэўны аптымізм напачатку ўсяліў знойдзены на сцяжынцы бот. Аднак колькі ні абыходзіў, каго ні апытваў, вынік пошукаў быў нулявы. Хацеў ужо плюнуць на іх, бо не такі і вялікі ўрон, але ж падумаў: “Гэтак я буду заахвочваць злачынцу. Беспакараны, ён палезе зноў і зноў. Трэба спыніць злачынцу!”.
Звярнуўся ў міліцыю. Аператыўнікі правялі расследаванне, зладзейку знайшлі хутка. Гаспадар быў здзіўлены, што ў яго дом залезла жанчына, тым больш жыла непадалёк, з ім не канфліктавала. Тая паспела распарадзіцца курткамі: адну намервалася насіць сама, другую падаравала пляменніцы.
Супраць жанчыны ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 205 ч. 2 Крымінальнага кодэкса.
Ёсць народная прымаўка: не купляй дом, купляй суседа. У дадзеным выпадку суседзі аказаліся вельмі ненадзейнымі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>