Погибла женщина

a819d8cc30170baa9833fe0735fd0b16_l Пасля выхадных па горадзе пайшла інфармацыя аб тым, што ў ноч ў суботы на нядзелю адбылося дарожна-транспартнае здарэнне са смяротным зыходам. Як заўсёды, пры недахопе інфармацыі людская гаворка здольная перабольшыць, дадаць дэталяў, якія не маюць да інцыдэнта ніякага дачынення. За каментарыем аўтар звярнуўся да начальніка аддзялення ДАІ РАУС падпалкоўніка міліцыі Аляксандра Трусава:

— Сапраўды, у ноч з шостага на сёмага студзеня, у 00.10 адбылася страшная трагедыя. Пад колы легкавой аўтамашыны трапіла жанчына, якая загінула на месцы. Аварыя адбылася на 153-ім кіламетры трасы Мінск – Віцебск, непадалёк ад стрыжавання з аршанскай шашой. Жанчына выйшла на праезную частку. Быў цёмны час сутак, поўнач, да таго ж надвор’е дадавала цяжкасцяў, імжыў дробны дождж. На пацярпелай была цёмных колераў вопратка. Яна мела флікер, але вельмі маленькага памеру. У машыне ехала кампанія маладых людзей.

Пасля аварыі ў вадзіцеля былі ўзяты пробы на алкаголь, аналізы паказалі, што ён быў цвярозы. Справа перададзена ў Следчы камітэт, прызначаны экспертызы. Пакуль што цяжка вызначыць ступень вінаватасці таго ці іншага боку. Выказваем шчырыя спачуванні з выпадку трагічнай гібелі жанчыны і разам з гэтым просім пешаходаў, веласіпедыстаў, вадзіцеляў зрабіць высновы і быць максімальна ўважлівымі на дарогах і вуліцах.

Васіль МАТЫРКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>