Артем хорошо знает, что говорит

img_5819Арцём Богуш працуе чысцільшчыкам кансервавага цэха ААТ “Лепельскі МКК”. Вось як хлопец апісвае праводзімы ім тэхналагічны працэс:
— Пасля таго, як сыравіна выпарыцца да стадыі згушчанага малака, абсталяванне абавязкова трэба прамыць. Такія строгія патрабаванні тэхналогіі, а таксама санітарных нормаў. Вось тут у справу ўключаюся я з калегамі. Прамываем у некалькі этапаў. Спачатку вадой змываем рэшткі малака са сценак бакаў і малакаправодаў. У малацэ ўтрымліваецца тлушч, які не разводзіцца вадой і не можа адразу быць змытым. Таму на другім этапе абсталяванне прамываецца спецыяльным кіслотным растворам, які раз’ядае тлушч і змывае рэшткі яго.
Зноў абмываем абсталяванне вадой, а потым самі спускаемся ў ёмістасці, каб асабіста пераканацца ў якасці, адчысціць апошнія плямкі. Яшчэ раз “вадзяны душ” — усё гатова для прыёму новай партыі сыравіны. За змену такую аперацыю праводзім адзін раз глыбокай восенню і зімой, калі надоі змяншаюцца і скарачаецца паступленне малака з сельгасарганізацый. Затое вясной і летам, у пару вялікага малака, апаратура абмываецца двойчы, працуем без прастояў.
Арцём добра ведае, што кажа. Ён прыйшоў на малочнакансервавы камбінат сёмага верасня, паспеў папрацаваць і пад час вялікага малака, працуе і цяпер, калі па натуральных прычынах аб’ёмы паступлення сыравіны скараціліся.
Тэкст і фота В. МАТЫРКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>