Эта молодая семья живет в Баровке

img_5834Гэтая маладая сям’я жыве ў Бароўцы. Больш за сем гадоў таму пазнаёміліся, пакахалі адзін аднаго і пабраліся шлюбам Віктар Жданаў і Таццяна Мелікян. Адразу заўважым, што жонка ў замужжы вырашыла захаваць ранейшае прозвішча, што ніякім чынам не паўплывала на іх сямейнае шчасце. Доказам таму служаць іх дзеці. Старэйшы Кірыл пайшоў у першы клас Бароўскай сярэдняй школы. А нядаўна нарадзілася і дачушка, назвалі Крысцінай.
Яе дзень нараджэння супаў з іншай знамянальнай датай — 21 верасня абвешчаны Днём міру. Раённае аддзяленне Беларускага фонду міру з гэтай нагоды адзначыла дзяўчынку ганаровым званнем — Дзіця міру. На злёце маладых спецыялістаў, дзе, дарэчы, сям’ю і сфатаграфаваў аўтар, бацькам уручылі адпаведны дыплом і невялікую прэмію.
Віктар ужо некалькі гадоў працуе ў Бароўскай кацельні. За гэты час падвысіў кваліфікацыю, атрымаў дазвол на абслугоўванне прамысловых катлоў на прыродным газе. Таццяна да дэкрэтнага водпуску працавала ў Лепельскім ваенным санаторыі.
Знешне муж і жонка непадобныя, ды характарамі адрозніваюцца. Нездарма кажуць, што супрацьлегласці прыцягваюцца адно да аднаго, каб потым узаемна і гарманічна дапаўняць…
Тэкст і фота В. МАТЫРКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>