Хозяйка, доверчивая душа, запасной ключ от дома скрывала рядом с дверью

kohtunik-kohus-otsus-73938271Лепяльчанін Юрый нідзе пастаянна не працуе, затое п’е спіртное без меры і з пастаянствам, вартым іншага, больш прыстойнага прымянення. Адкуль грошы на выпіўку бярэ? Па-рознаму выходзіць з сітуацыі. Часцей перабіваецца выпадковымі заробкамі, бывае, не грэбуе і дробнымі крадзяжамі. Апісаныя ніжэй выпадкі яскрава апісваюць такі лад жыцця.
Прадпрымальнік Рыгор, акрамя іншага, нарыхтоўвае і перапрадае журавіны. Раніцай на сваім мікрааўтобусе збірае работнікаў і вязе іх у лес, на журавінавыя балоты. Як правіла, большая палова гэтых людзей — асацыяльныя асобы. Дзень яны збіраюць ягады, увечары прыходзяць да машыны, ссыпаюць набранае ў скрыні, узважваюць і адразу атрымліваюць заробак на рукі. Усё празрыста, на даверы, бо з тым, хто ўздумае махляваць, больш працаваць не будуць. Часта прадпрымальнік возіць з сабой і спіртное. Будзем шчырыя, нярэдка работнікі аддаюць перавагу менавіта такой форме аплаты, а не грашам.
Юрый некалькі разоў ездзіў у журавіны і падгледзеў, дзе прадпрымальнік у мікрааўтобусе трымае некаторую суму грошай, пераважна ў дробных купюрах і манетах, для разлікаў за сабраныя ягады, а таксама спіртное — таннае віно. Пад час чарговага запою доўга не вагаўся.
Улучыў момант, калі мікрааўтобус стаяў без нагляду. Падышоў, паспрабаваў адчыніць — усе дзверы аказаліся замкнёнымі. Выйсце знайшоў простае: жалезкай, што выпадкова валялася побач, разбіў акенца. Праз яго адчыніў дзверы. Здабычай сталі больш за 200 рублёў і пяць бутэлек віна.
Свята пачалося! На шчасце, кампанію сабутэльнікаў Юрый паспеў сабраць не дужа вялікую, а прадпрымальнік хутка агледзеў прапажу і выклікаў міліцыю. Злодзей з сябрукамі паспелі толькі “прыгаварыць” віно, грошы амаль цалкам былі вернуты.
Па факце крадзяжу была заведзена крымінальная справа, аднак з-за невялікай сумы ўрону злодзей не быў узяты пад варту. Юрый бадзяўся па горадзе, шукаў выпадковыя заробкі. Неяк пад час чарговага абыходу сустрэў прыяцеля Рамана, якога даўно не бачыў. Паміж сябрукамі адбыўся прыблізна такі дыялог:
— Здароў, Раман, нешта даўно цябе не бачыў.
— Здароў, Юра. Дык я ж год у лячэбна-працоўным прафілакторыі адбыў. Ведаеш, якія там парадкі…
— Ёсць прапанова сустрэчу абмыць!
— Я — за! Толькі, вось бяда, у мяне ні капейкі.
— У мяне таксама, — зніякавеў Юра, але тут жа прапанаваў варыянт: — Ведаю дом адзін. Гаспадыня мне давярае. Прасіла, каб дапамог, вынес сёе-тое. У яе там ёсць харчы, а маёй суседцы якраз патрабуюцца прадукты. Будуць грошы на выпіўку, ды і закусь мець будзем.
— А калі што?.. — недаўменна перапытаў Раман.
— Не бойся, усё будзе роўненька! — запэўніў сябра.
На бяду, гаспадыня, даверлівая душа, запасны ключ ад хаты хавала побач з дзвярыма, пад дыванком. Юрый пра гэта ведаў, ключом і скарыстаўся.
Аднак адзначыць сустрэчу не ўдалося. У хуткім часе гаспадыня вярнулася, убачыла, што дома пабывалі няпрошаныя госці і паведаміла ў міліцыю. Аператыўнікі іх знайшлі хутка. Юрый зараз пад арыштам чакае суда.
Тофік ДЗЯМЕШКА,
начальнік РАСК,
маёр юстыцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>