До двух лет лишения свободы

105575_104019У лепяльчаніна Сяргея чарговы дзень пачынаўся няблага. Быў выхадны, ён прапусціў чарачку-другую, заняўся хатнімі справамі — нічога не намякала на магчымыя непрыемнасці. Хаця невялікая нагода для суму ўсё ж была — адсутнасць вадзіцельскіх правоў. Сёлета ён патрапіў на вочы інспектарам ДАІ, калі ехаў “пад мухай”. У выніку на тры гады застаўся без вадзіцельскага пасведчання. Калі б запаветныя “корачкі” былі ў кішэні, ён бы паехаў пакатацца…
Бліжэй да вечара завітаў сябар Аляксей. Просіць:
— Сярога, дай матацыкл, трэба з’ездзіць.
А сам заўважна ківаецца — таксама, відаць, паддаў у выхадны.
— Куды ты паедзеш? Бачу ж, што выпіў! Сядзі дома. А калі дужа трэба, выкліч таксі. Бо калі цябе, як мяне, ДАІшнікі зловяць, даражэй заплаціць давядзецца.
— Не каркай! Не зловяць, я не па цэнтральных, а па ўскраінных вуліцах паеду.
— І транспарта ў мяне няма.
— А бацькі твайго матацыкл? Дай, я хутка, толькі туды і назад…
Усё ж угаварыў сябра. Выдзеліў той бацькаў матацыкл, толькі паглядзелі хлопцы, каб у баку бензін быў.
Аляксей паехаў, а Сяргей сеў паглядзець тэлевізар, заадно яшчэ чарачку прапусціў. Ад прыемнага занятку яго адарваў сігнал мабільнага тэлефона, званіў Аляксей.
— Сябра, шухер, мяне “спалілі”. ДАІшнікі сладаюць пратакол, — толькі і паспеў сказаць.
У Сяргея думкі ў галаве зараіліся адна другой змрачней. Артыкул 3171 Крымінальнага кодэкса аб перадачы транспартных сродкаў асобе, якая заведама знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення, — за такое па галоўцы не пагладзяць. Рашэнне выспела нечакана, магчыма, успомніў сюжэт нядаўна ўбачанага серыяла і вырашыў дзейнічаць такім жа чынам.
Раніцай мужчына быў у міліцыі, пісаў заяву аб тым, што Аляксей… угнаў матацыкл! Заяву прынялі і пачалі працаваць. Вынік не прымусіў чакаць сябе, у хуткім часе карціна падзей выявілася ва ўсёй паўнаце. І літаральна на наступны дзень была ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 3171, а следам за ёй — і па артыкуле 400 (заведама падманны данос). Па першым артыкуле Сяргею, як “шчыраму і спагадліваму сябру”, “свеціць” да двух гадоў пазбаўлення волі, а па другім, як гора-даносчыку, — да трох гадоў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>