Человек тонул в болоте

968dc6eaabe67061865b002ecf89e3f3Пятага снежня паступіла тэлефанаванне аб тым, што ў балоце тоне чалавек. Мужчына 1985 года нараджэння выйшаў за горад. Адышоў недалёка, кіламетры за тры ад горада, уздоўж дарогі на Оршу. Крочыў па балоце. Магчыма, спадзяваўся, што першыя марозцы паспелі зрабіць корку, якая вытрымае яго. Аднак пралічыўся. Праваліўся ў твань спачатку па пояс, спрабаваў выбрацца, але яго зацягвала яшчэ глыбей. На шчасце, у кішэні быў мабільны тэлефон, па якім і выклікаў дапамогу, набраўшы нумар “101”.
Выратавальнік апрануў спецыяльны касцюм, накіраваўся да небаракі, калегі страхавалі яго вяроўкай. За некалькі хвілін выцягнулі. У таго зуб на зуб не трапляў, вопратка набракла ледзяной вадой.
На машыне “хуткай дапамогі” пацярпелага даставілі ў бальніцу, дзе шпіталізавалі з дыягназам агульнага пераахаладжэння.
Аляксандр САДОЎСКІ,
інспектар групы прапаганды і навучання РАНС,
старшы лейтэнант унутранай службы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>