Вдруг обратили внимание, что на киоске возле железнодорожного вокзала праломлена крыша

img_4820Для Максіма Грыдзюшкі, оперупаўнаважанага аператыўна-пошукавага аддзела ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама, уласная прафесія стала любімай справай па жыцці. Працуюе ў праваахоўных органах не адзін год. не толькі набыў пэўны вопыт, а і стаў для сваіх калег прыкладам высокай адказнасці, арганізаванасці і адданасці даручанай справе. Максім Грыдзюшка з’яўляецца адным з лепшых спецыялістаў аператыўна-пошукавага аддзела, а яго бацькі, Іван Пятровіч і Галіна Максімаўна Грыдзюшкі, узнагароджаны Падзякай міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанта міліцыі Ігара Шуневіча. Максім — наш зямляк, выпускнік Слабадской сярэдняй школы.

Урачыстае ўручэнне Падзякі адбылося ў роднай школе Максіма Грыдзюшкі. На мерапрыемстве сабраліся разам педагогі і вучні школы.
—Максім Грыдзюшка працуе ў аператыўна-пошукавым аддзеле не так даўно, але яго служба з’яўляецца ўзорам высокага прафесіяналізму, зладжанасці, патрабавальнасці да сябе і іншых. Гэта спецыяліст, які працуе не дзеля заробку, а на ўласнае сумленне, і гэта, безумоўна, заслугоўвае асаблівай узнагароды, — адзначыў начальнік аператыўна-пошукавага аддзела УУС Мінскага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Уладзімір Рошчын.
Ад душы павіншавалі віноўнікаў урачыстасці і педагогі школы. “Ваш сын, лейтэнант міліцыі Максім Іванавіч Грыдзюшка, оперупаўнаважаны аператыўна-пошукавага аддзела УУС Мінскага аблвыканкама, з гонарам і годнасцю выконвае задачы па стварэнні бяспекі грамадзян, грамадства і дзяржавы, — адзначаецца ў Падзяцы.
Вядома, што бацькі Максіма Грыдзюшкі ў гэты дзень адчувалі асаблівае хваляванне. За кароткі час ва ўспамінах пранесліся гады школьнага юнацтва сына.
— Ужо ў дзяцінстве Максім быў шустрым, цікаўным і творчым хлопчыкам, — успамінае яго маці Галіна Максімаўна. — Ён старанна вучыўся ў школе, яго заўсёды цікавіла ўсё новае.
Скончыўшы адзінаццаць класаў, Максім паступіў у Сенненскі тэхнікум сельскай гаспадаркі на спецыяльнасць “менеджар”. Служыў ва ўнутраных войсках у Віцебску. Ужо тады бацькі Максіма атрымлівалі Падзячныя лісты за добрае выхаванне сына.
Потым Максім вырашыў звязаць сваё далейшае жыццё са службай у праваахоўных органах. Атрымаў прафесійную падрыхтоўку ў Вучэбным цэнтры Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і пачаў свой прафесійны шлях у Дэпартаменце аховы Маскоўскага раёна г. Мінска. Запал, працоўная энергія маладога спецыяліста былі хутка заўважаны ў калектыве, таму не выпадкова ён атрымаў прапанову служыць оперупаўнаважаным у аператыўна-пошукавым аддзеле МУС Мінскага аблвыканкама.
— Максім Іванавіч, у вас за плячыма — дзясяткі раскрытых злачынстваў. Магчыма, вы памятаеце першае з іх?
— Безумоўна. Першае раскрыў, калі праходзіў падрыхтоўку ў Вучэбным цэнтры МУС у Гаранях. У час стажыроўкі ў Дэпартаменце аховы Маскоўскага раёна Мінска рабілі аб’езд грамадскіх месцаў. Раптам звярнулі ўвагу, што на кіёску ля чыгуначнага вакзала праломлены дах. Адтуль былі ўкрадзены цыгарэты і грошы з касы. Выклікаў падазрэнне мужчына, які знаходзіўся за сто метраў ад кіёска. Ён і быў спынены для праверкі. Як высветлілася, менавіта ён аказаўся злодзеем.
— Асаблівую падзяку выказваю дарагім бацькам, якія падтрымалі мяне на шляху да авалодання прафесіяй, — адзначыў Максім Грыдзюшка.
Маці Максіма Іванавіча Галіна Максімаўна амаль сорак год аддала высакароднай прафесіі настаўніка. Была настаўніцай пачатковых класаў, групы падоўжанага дня ў Слабадской сярэдняй школе. Бацька ж Іван Пятровіч працаваў токарам у калгасе “Пражэктар”, а затым шчыраваў па гэтай жа спецыяльнасці ў ДЭУ-37, да выхаду на заслужаны адпачынак.
— Калі ты “жывеш” любімай прафесіяй, гэта абавязкова прынясе плён, — шчыра прызнаецца Максім Грыдзюшка. Ад усёй душы віншую оперупаўнаважанага са значнай узнагародай. Упэўнена, што гэта толькі чарговая прыступка на яго шляху да новых вышынь.
Святлана ВАЗНЯК.
На здымку: оперупаўнаважаны аператыўна-пошукавага аддзела МУС Мінскага аблвыканкама Максім Грыдзюшка (пасярэдзіне) разам са сваімі бацькамі Галінай Максімаўнай і Іванам Пятровічам.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>