В тот августовский день ничего не предвещало беды

dtp-lepel-01 Біяграфія Яўгеніі Банеўскай на ніве юрыспрудэнцыі пішыцца з чыстага аркуша. Першыя радкі на лісце. Яна — стажор на пасадзе памочніка пракурора раёна. І ўжо ўдзельнічае ў судовых пасяджэннях у якасці дзяржаўнага абвінавачвальніка. Яўгенія Віктараўна і распавяла гэтую гісторыю з залы суда.

…У той жнівеньскі дзень нічога не прадказвала бяду. Вадзіцель ААТ “Малако” (г. Віцебск) Васіль Бондараў (прозвішча зменена) звычна кіраваў сваім МАЗам. Машына тэхнічна спраўная. Не павінна падвесці ў дарозе. Забраў малако ў сельгаспрадпрыемствах Докшыцкага раёна і вёз да месца перапрацоўкі. У кабіне быў адзін, нічога не адцягвала ўвагу.
Праязджаў праз Лепель. На перакрыжаванні вуліц, на паласе разгону заўважыў жаночую постаць. Стаяла кабета зводдаль ад пешаходнага перахода. Па словах на судзе, кіроўца спачатку не надаў увагі такой акалічнасці. Не думаў, што пажылая жанчына будзе ў непрыдатным месцы пераходзіць вуліцу. І дарэмна. Потым, думаю, не раз пашкадуе пра сваю неабачлівасць.
Магутны МАЗ збіў пешахода. Удар быў вельмі моцным. Не буду пералічваць мноства пашкоджанняў, траўмаў. Некаторыя былі несумяшчальныя з жыццём, што потым і канстатавалі медыкі.
Прызнаўся Васіль, што меў магчымасць пазбегнуць дарожна-транспартнага здарэння, мог спыніць аўтамабіль, калі б быў больш уважлівы за рулём. Пра тое гаварылі і сведкі здарэння. Напрыклад, кіроўца легкавіка “ДЭУ Маціз”. У межах перакрыжавання ён прыкмеціў, як з боку жылых дамоў па травяной узбочыне шыбавала пажылая кабета. Падышла да праезнай часткі і пачала пераходзіць яе. Вадзіцель замарудзіў далейшы рух. Пешаход ішла не па “зебры”, а на адлегласці прыблізна 15 — 20 метраў ад яе. Крочыла няспешна. Неўзабаве кіроўца спыніў сваё аўто, каб прапусціць чалавека.
Жанчына перайшла раздзяляльную лінію дарожнай разметкі, і тады мужчына звярнуў увагу на малакавоз, які рухаўся ў сустрэчным напрамку. Кіроўца МАЗа, па яго сцвярджэнні, меў магчымасць затармазіць і пазбегнуць трагедыі. Мог, ды не зрабіў належнага…
Суд прызнаў Васіля Бондарава вінаватым у парушэнні правілаў дарожнага руху і прызначыў пакаранне — два гады пазбаўлення волі. Яму адмовілі таксама ў праве займацца пэўнай дзейнасцю, звязанай з кіраваннем усімі відамі транспартных сродкаў на пяць гадоў. Вырашана не пазбаўляць яго волі, калі на працягу двух гадоў не ўчыніць новае злачынства…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>