Возможность украсть порождает вора

13Закон аб тым, што магчымасць украсці параджае злодзея, чарговы раз праявіўся ва ўсёй паўнаце. Загадчыца малочнатаварнай фермы ААТ “Лядна” прыехала, як заўсёды, на сваёй машыне. Па прывычцы не замкнула яе. Усе дзеянні адбываліся аўтаматычна, па даўняй завядзёнцы. Між тым менавіта ў гэты дзень у машыне знаходзілася буйная сума грошай — 120 рублёў.
Машына без нагляду стаяла даволі доўга, усю ноч. А раніцай жанчына выявіла прапажу. Супрацоўнікі аддзялення крымінальнага вышуку высветлілі, што да крадзяжу мае прамое дачыненне аднавясковец пацярпелай. Узбуджана крымінальная справа, урон кампенсаваны.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>