Все лучшее — детям! Такой принцип постепенно реализуется районными властями

img_4021Усё лепшае — дзецям! Такі прынцып паступова рэалізуецца раённымі ўладамі. Некалькі гадоў таму ў цэнтральным парку з’явілася дзіцячая гульнёвая пляцоўка, якая адразу стала цэнтрам прыцягнення малечы, а таксама іх бацькоў. Пакуль дзеткі гуляюць, апантана лазяць па лесвіцах, спускаюцца на горках, маці і таты, бабулі і дзядулі маюць магчымасць пасядзець побач на лавачках, пагутарыць, абмяняцца апошнімі навінамі, спытаць і даць параду. А нядаўна ў двары ля дома №64 па вуліцы Чуйкова, непадалёк ад будоўлі ўніверсама “Хатні”, сіламі РУП “Белтэлекам” абсталявана яшчэ адна гульнёвая пляцоўка. Яно і не дзіўна, асноўныя жыхары кватэр — моладзь з дзецьмі, якім, каб пагуляць, не трэба цяпер дабірацца да цэнтральнага парку.
Маша Гардзеева (на здымку) з бабуляй праз цэнтральны парк выйшлі на бераг Лепельскага возера. Дзяўчынка паставіла перад сабой нетыповую задачу — злавіць залатую рыбку. Аднак колькі ні закідвала вудачку, паплавок усё гайдаўся толькі ад хваляў, а не ад паклёвак. Дзяўчынка засумавала. На дапамогу прыйшоў бывалы рыбалоў, у пластыкавую бутэльку з вадой запусціў двух “залатых” рыбак, толькі-толькі вылаўленых з Лепельскага возера. Радасць Машы не мела межаў!
Па дарозе назад Маша з бабуляй зноў зайшлі на гульнёвую пляцоўку. Маша з лёгкасцю адольвае пад’ёмы па стромых лесвіцах, смела спускаецца з самых высокіх горак, пераадольвае падвясныя масткі. А потым зноў вяртаецца да “залатых” рыбак. Якое жаданне яна ім загадала?
Тэкст і фота В. МАТЫРКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>