146 человек требуется трудоустроить на новые рабочие места

rynok_truda_v_belarusiАптымізацыя закранула амаль увесь народнагаспадарчы комплекс, сацыяльную сферу. Вызваляюцца рабочыя рукі, ім неабходна даць работу. Чалавеку ж жыць трэба, сям’ю карміць. Праўда, не ўсе гараць жаданнем займацца грамадска карыснай працай. Пра такіх і размова асобная. Для лайдакоў і абібокаў і Дэкрэт №3 напісаны. А наша размова ў іншым рэчышчы. Мы гаворым пра свядомых людзей, якія без працы не ўяўляюць свайго далейшага жыцця. Дык вось146 чалавек патрабуецца працаўладкаваць на новыя рабочыя месцы за кошт стварэння новых прадпрыемстваў. Няпростая задача. Суб’ектам гаспадарання рэгіёна даведзены адпаведныя заданні. І яны абавязковыя да выканання. Пад персанальную адказнасць кіраўнікоў.
Для стварэння новых працоўных месцаў райвыканкамам перададзены філіялу «Лепельскі» ЗАТ «Віцебскаграпрадукт» пад рэалізацыю інвестыцыйнага праекта “Арганізацыя вытворчасці па перапрацоўцы алейных культур, атрыманне жмыха соевага, сланечнікавага, рапсавага, а таксама алею гэтых культур” шэсць раней невыкарыстоўваемых аб’ектаў камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Бароўка». На гэтых вытворчых плошчах плануецца стварыць пятнаццаць рабочых месцаў. Значыць, пятнаццаць лепяльчан знойдуць прымяненне сваім навыкам і здольнасцям.
ТАА «Эка-Віцебск» на тэрыторыі раёна намераны арганізаваць перапрацоўку дахавых і бетонных адходаў. Юрыдычная асоба зарэгістравана ў сакавіку бягучага года, мяркуецца працаўладкаваць траіх лепяльчан. І сама тэхналогія запатрабаваная. Адходы пойдуць у даходы.
Заканчваецца падрыхтоўка дакументаў для перадачы невыкарыстоўваемых аб’ектаў таварыству з абмежаванай адказнасцю «Аграбіявет» пад вытворчасць стартавых камбікармоў. На аб’ектах плануецца мець дзесяць новых працоўных месцаў.
Новую швейную вытворчасць у будынку колішняга адпаведнага цэха раённага спажывецкага таварыства мяркуе да канца бягучага года адкрыць і працаўладкаваць дзесяць чалавек індывідуальны прадпрымальнік Аляксандр Сакалоў. Новыя працоўныя месцы прадугледжваюцца на гандлёвых аб’ектах ПГУП «Фаткулін» і ТАА «Дэвелапмент Партнёр Плюс».
Суб’екты гаспадарання недзяржаўнага сектара эканомікі на гэтым запатрабаваным самім жыццём магістральным напрамку даволі многае здзейснілі. За студзень — чэрвень працаўладкавана 22 чалавекі. Толькі ў бягучым годзе адкрыліся чатыры новыя юрыдычныя асобы: ЧТПУП «Кафэ «Зефір», ЧТПУП «Свет Тэхнікі», ТАА «Чоркэсар», ПГУП «Мерынга». Паводле аператыўнай інфармацыі, за студзень — чэрвень колькасць працаўладкаваных на зноў створаныя месцы склала 67 чалавек, у тым ліку на плошчах новых вытворчасцяў — 47, за кошт стварэння новых прадпрыемстваў — 20.
Пабудаваць з нуля новыя вытворчасці не кожнаму прадпрымальніку пад сілу. Лепей набыць ці арандаваць. А там як пойдуць справы. Раскруцішся — будзеш мець сродкі. У такім разе можна далей развіваць уласны бізнэс. Менавіта з мэтай стварэння новых вытворчасцяў і новых працоўных месцаў раённым выканаўчым камітэтам у бягучым годзе ўключаюцца ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемыя аб’екты нерухомасці. За першае паўгоддзе прададзена на аўкцыёнах чатыры аб’екты: комплекс будынкаў па вул. Дэпоўская, д. 43, будынак кухні-сталовай у вёсцы Межыца, комплекс будынкаў па Барысаўскім тракце, д. 104, будынак ФАПа ў Зацякляссі.
Курс гэты працягваецца. Абвешчаны аўкцыён па рэалізацыі комплексу будынкаў, размешчаных па вуліцы Савецкай, д. 135 і па вуліцы Лабанка. Дарэчы, у прададзеных аб’ектах кухні-сталовай у Межыцы і комплексе будынкаў па Барысаўскім тракце прадугледжваецца наладзіць вытворчасць прадуктаў харчавання і камбікармоў.
А напрыканцы нашага невялікага аповеду на актуальную тэму зробім такое рэзюмэ. Заўсёды на пэўным жыццёвым этапе нязменна ўступае ў дзеянне “закон” — сукупнасць абавязацельстваў, якім падпарадкаваны людзі ў сілу таго, што жывуць у грамадстве і вымушаны знаходзіць у ім сваё месца. Кім бы ты ні быў, у жыцці немагчыма рабіць толькі тое, што хочацца. Ва ўсіх ёсць абавязкі. Калі сапраўды чагосьці хочаш дабіцца, за гэта заўсёды трэба плаціць нейкую цану…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>