Сельчане пожаловались народному избраннику на закрытие отделения почтовой связи

img_6126 Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Мартынаў сустрэўся з жыхарамі вёскі Велеўшчына.

Вяскоўцы паскардзіліся народнаму абранніку на закрыццё аддзялення паштовай сувязі ў гэтым буйным сельскім населеным пункце, які раней быў цэнтрам мясцовага калгаса. Ігар Феліксавіч патлумачыў, што паўсюдна ў нашай краіне зараз ідзе аптымізацыя, паколькі гэта вострая жыццёвая неабходнасць. У якасці прыкладу ён прывёў Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь, якія за апошнія дзесяцігоддзі скараціліся з некалькіх сотняў тысяч чалавек да 65 тысяч без пагаршэння абароназдатнасці беларускай дзяржавы. Гэта было дасягнута за кошт паляпшэння якасных паказчыкаў. Наша армія стала больш кампактнай, прафесійнай і ўсебакова падрыхтаванай, забяспечанай самай сучаснай тэхнікай і ўзбраеннямі, якія дазваляюць спыніць наступ любога агрэсара, нанесці яму знішчальнае паражэнне.
У ходзе сустрэчы з Ігарам Мартынавым жыхары Велеўшчыны перш за ўсё выказвалі сваё незадавальненне тым, што з закрыццём пошты ў вёсцы яны пазбавіліся магчымасці ў рэжыме рэальнага часу праз камп’ютар разлічвацца за камунальныя расходы, электраэнергію, узятыя раней банкаўскія крэдыты, якія трэба аплачваць у строга вызначаныя тэрміны, а таксама за паслугі па карыстанні інтэрактыўным тэлебачаннем, інтэрнэтам, тэлефоннай сувяззю і г. д.
У размове прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Віктар Азаронак і начальнік раённага вузла паштовай сувязі Пётр Жарнасек. Службовыя асобы сумесна з вяскоўцамі шукалі шляхі вырашэння праблем. У рэшце рэшт усіх прысутных задаволіла тое, што двойчы на тыдзень у Велеўшчыну будзе заязджаць паштовая машына і ў вызначаны час на працягу адной гадзіны прымаць плацяжы.
Начальнік раённага вузла паштовай сувязі Пётр Жарнасек паабяцаў вяскоўцам, што знойдзе ў надзвычай напружаным графіку работы паштовай машыны неабходныя аднагадзінныя “вокны”, каб двойчы на тыдзень яна магла абслугоўваць жыхароў Велеўшчыны.
Мікалай ГАРБАЧОЎ.
На здымку: у час сустрэчы Ігара Мартынава з жыхарамі вёскі Велеўшчына.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>