Отец и сын сидели дома, выпивали

1-naruchniki-arestБацька і сын сядзелі дома, выпівалі. Нагода была добрая: сын вярнуўся з Расіі, дзе быў на заробках.
Ці грошай, што прывёз малады чалавек, аказалася мала, ці прыгодаў захацелася, аднак назаўтра бацька і сын рушылі на справу. Першай мэтай злодзеяў стаў суседскі гараж.
На ўчастку вядзецца будаўніцтва жылога дома, абсталяванне і прылады на ноч складваюцца ў гараж, яго і ўскрылі. Здабычай сталі электраінструменты, якія прадалі іншым суседзям.
А далей пайшло-пакацілася. За наступныя некалькі начэй ускрылі тры гаражы ў масіве на вуліцы Партызанскай. Кралі ў асноўным інструменты і прылады — тое, што заўсёды патрэбна ў гаспадарцы і можна было б адносна лёгка прадаць. Грошы прапівалі.
Злавілі злодзеяў сямейнага падраду даволі хутка, у іх знайшлі і вярнулі ўладальнікам большую частку ўкрадзенага. Абвінавачаныя зараз арыштаваны, праводзяцца следчыя дзеянні.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>