Пожар на рынке ИП Матешы

_36_350590_800x600_mcУ панядзелак 14 жніўня раніцай паступіла паведамленне аб загаранні на рынку ІП Мацешы. Рынак даволі папулярны як сярод лепяльчан, так і гасцей горада, таму здарэнне набыло шырокі рэзананс.
Паводле афіцыйнай інфармацыі РАНС, разглядаюцца тры версіі ўзнікнення пажару. Паводле першай, агонь успыхнуў з-за няспраўнасцяў электраправодкі. Згодна з другой версіяй, загаранне магло адбыцца з-за няспраўнасцяў катла, які, паводле сведчанняў, працаваў у гэты час. Трэцяя версія — неасцярожнасць пры абыходжанні з агнём. Па ўсіх трох праводзіцца праверка, якая бліжэйшым часам павінна даць канкрэтныя адказы.
На тушэнні загарання былі задзейнічаны пяць пажарных машын і не менш за 20 пажарных-выратавальнікаў. У выніку агнём былі цалкам знішчаны два гандлёвыя павільёны і яшчэ дзевяці нанесены пашкоджанні рознай ступені. Агульны ўрон падлічваецца.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>