Именно в деревянной части и произошло возгорание

dva-pozhara-proizoshli-v-orle-etoy-nochyu-37782А палове восьмай гадзіне раніцы паступіла паведамленне аб пажары жылога дома ў вёсцы Прудок Стайскага сельсавета. Домам валодае мінчанін 1949 года нараджэння. Будынак з гаспадарчымі пабудовамі мужчына набыў у 1994 годзе.
Драўляны дом абкладзены цэглай з прыбудовай да яго з сілікатных блокаў і цэглы. Менавіта ў драўлянай частцы і адбылося загаранне.
На момант прыбыцця пажарных разлікаў гарэлі сцены, столевыя перакрыцці, агнём заняўся дах. У хуткім часе лакалізавалі загаранне і затушылі. “Чырвоны певень” нанёс дому вялікі ўрон, цалкам знішчаны столь, патрабуе поўнай замены дах, моцна пашкоджаны сцены.
Паводле адной з галоўных версій, пажар адбыўся з-за загарання электраправодкі.
Гаспадар дома, на шчасце, не пацярпеў. Справа ў тым, што дачны дом быў абсталяваны аўтаномным пажарным апавяшчальнікам. Апарат своечасова падаў гукавы сігнал. Мужчына паспеў выскачыць з ахопленага полымем будынка.
С. БАЗЫЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>