Мальчик получил ожоги

000024_876062_bigВосьмага ліпеня ў 14.25 у дзяжурную часць РАНС паступіла паведамленне аб атрыманні апёкаў непаўналетнім дзіцём у вёсцы Камень. На месцы былі высветлены наступныя абставіны. Хлопчык 2011 года нараджэння гуляў у двары свайго дома. Знайшоў пустую каністру з-пад паліва. Цішком узяў запалкі, падпаліў адну і кінуў у каністру.

Верагодна ў ёмістасці былі пары паліва, яны і ўспыхнулі, можна сказаць, выбухнулі. У выніку хлопчык атрымаў апёкі першай і другой ступеняў на твары і шыі, тэрмаінгаляцыйную траўму –- унутраныя апёкі органаў дыхання. На шчасце, вочы засталіся цэлымі. Дзіця адразу ж было дастаўлена ў цэнтральную раённую бальніцу, а адтуль – у абласную. На дадзены момант там і знаходзіцца.

Аляксандр САДОЎСКІ,

інспектар групы прафілактыкі і навучання РАНС,

старшы лейтэнант унутранай службы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>