Захотел прокатиться

13 У нумары 18 за трэцяга сакавіка ў публікацыі “Матацыкл у канал нырнуў” мы пісалі пра інцыдэнт, які меў месца ў вёсцы Верабкі. Малады чалавек з суседскага гаража сагнаў матацыкл, каб пакатацца. Аналагічны выпадак, кваліфікаваны як угон транспартнага сродку нядаўна адбыўся зноў у той жа вёсцы.

Мясцовы жыхар, нідзе не працуючы мужчына, быў у гасцях у суседняй вёсцы. Натуральна, выпіваў. Нарэшце, пайшоў.

Не даходзячы да сваёй хаты пары соцень метраў, убачыў ля дома аднавяскоўца легкавую машыну. Які чорт стральнуў у галаву – цяжка сказаць. Мужчына добра ведаў аднавяскоўца, ведаў, што машыну той не замыкае, ведаў, як запусціць яе. Магчыма, разважаў: “Пад’еду да сваёй хаты, пакажуся, перакушу чаго і назад машынку адганю. Здаецца, нічога страшнага”.

Гаспадар машыны ў гэты час непадалёк на канале вудзіў рыбу, дома была толькі жонка. Жанчына здзівілася, калі пачула, як завёўся матор і машына ад’ехала. Патэлефанавала мужу. Той адказвае

— Я нікому машыну не даваў. Тэлефануй у міліцыю.

Прыбылі супрацоўнікі РАУС, а следам за імі прыехаў і незадачлівы ўгоншчык.

І хаця машына праехала толькі некалькі соцень метраў, была добраахвотна вернута без пашкоджанняў, усё ж дзеянні чалавека былі кваліфікваныя як угон транспартнага сродку. Па гэтым факце ўзбуджана крымінальная справа.

Тофік ДЗЯМЕШКА,

начальнік РАСК,

маёр юстыцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>