Попали в “сети” закона

1eca3699e62642ab656b47623cdd815aУ раёне выяўлены факт браканьерства, па якім заведзена крымінальная справа. Мужчына і жанчына, якія сумесна пражываюць у вёсцы Уліцінкі, пайшлі лавіць рыбу на возера Неграза. Варта заўважыць, што абое раней ужо мелі непрыемнасці з законам, прычым менавіта з-за браканьерства.

Сваю віну яны абцяжарылі тым, што лавілі рыбу:

— забароненымі прыладамі (сеткамі);

— з выкарыстаннем лодкі;

— у забаронены час (нераст).

Усяго было здабыта 6,6 кілаграма рыбы – крыху больш, як паўвядра. Аднак з улікам усіх абставінаў нанесены прыродзе ўрон ацэнены ў 396 базавых велічынь, або ў 9108 рублёў!

У сувязі з тым, што дадзены факт не першы ў біяграфіях падазроных, ім пагражае максімальная мера пакарання – да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Тофік ДЗЯМЕШКА,

начальнік РАСК,

маёр юстыцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>