Представительная делегация в “Жемчужине”

162Члены Праўлення грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” наведалі КУП ДРАЦ “Жамчужына” ў Бароўцы. У дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры маецца самае сучаснае лячэбна-дыягнастычнае абсталяванне для пазбаўлення ад хвароб органаў дыхання, костна-мышачных і сардэчна-сасудзістых немачаў. Шасціразовае дыетычнае харчаванне заснавана на выкарыстанні толькі натуральных прадуктаў. А сасновы бор і бярозавы гай на беразе маляўнічага возера Шчыбат стымулююць аздараўленчыя сілы арганізма, зараджаюць энергіяй на доўгі тэрмін. Менавіта аб усім гэтым гаварыла дырэктар КУП ДРАЦ “Жамчужына” Вера Закрэўская, калі сустракала дарагіх гасцей. Яна паведаміла, што зараз на адпачынку і аздараўленні знаходзіцца 630 дзяцей з розных раёнаў Беларусі, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі.
Лячэбныя карпусы КУП ДРАЦ “Жамчужына” раскінуліся на вялікай плошчы. Госці паглядзелі, як прымаюць дзеці разнастайныя аздараўленчыя працэдуры, наведалі басейн, лячэбныя кабінеты.
Было паведамлена і аб цесным супрацоўніцтве з рэгіёнамі Расіі, асабліва кіраўніцтвам горада Масквы ў рамках рэалізацыі праграмы “Маці і дзіця”.
У здраўніцы кожны адпачывальнік знаходзіць сабе занятак па душы. Для гэтага маюцца гульнёвыя пакоі, спартыўныя пляцоўкі, гурткі па інтарэсах, бібліятэка, спортзала, стадыён, пляж з аквапаркам. Праводзяцца дыскатэкі, вечары адпачынку, канцэрты мастацкай самадзейнасці. Арганізуюцца экскурсіі ў Бярэзінскі біясферны запаведнік, мемарыяльны комплекс “Хатынь”, іншыя адметныя месцы.
У КУП ДРАЦ “Жамчужына” ў асноўным працуюць жанчыны, таму вялася гаворка аб маральным і матэрыяльным іх заахвочанні за якасную працу, сацыяльнай абароне.
Мікалай ГАРБАЧОЎ.
На здымку: члены Праўлення ГА “Беларускі саюз жанчын” у час наведвання КУП ДРАЦ “Жамчужына” ў Бароўцы” (крайняя справа дырэктар КУП ДРАЦ “Жамчужына” Вера Закрэўская).
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>