Покліч мінуўшчыны

Вёска Зацякляссе мае даволі даўнюю і багатую гісторыю. Цяпер гэта невялікае паселішча з некалькіх дзясяткаў хат, якое з усіх бакоў акаляюць лясныя масівы і непраходныя балоты. Дзіўна, што нейкія паўтара стагоддзя таму назад тут бурліва віравала жыццё.
За пяць кіламетраў на поўнач ад Зацяклясся знаходзіцца возера Тэкліц, назва якога і лягла ў аснову назвы вёскі.

Цікавае паданне пра гэта распавяла знаўца мясцовай гісторыі Таіса Казлоўская.
У даўнія часы ў Пышне жыў пан, у якога была адзіная дачка Тэкля. Закахалася дзяўчына ў прыгоннага хлопца. Але не доўга цешыліся сваімі пачуццямі маладыя. Пра тое каханне даведаўся бацька-пан. Каб пазбегнуць залішніх турбот, аддаў каханага сваёй дачкі ў царскае войска на дваццаць пяць гадоў. Не думаў пан, што гэтым накліча бяду на сваю сям’ю. У адчаі ад няспраўджаных надзей Тэкля не знайшла нічога іншага, як суцешыць свой боль, наклаўшы на сябе рукі. Нядоўга думаючы, дзяўчына рынулася ў водную бездань возера. З тае пары і называюць вадаём Тэкліц. Яшчэ раней у непраходныя заазёрныя багны пачалі ссяляць непакорных панскім парадкам сялян і тых, хто абвінавачваўся ў парушэнні тагачасных законаў. Так узнікла паселішча, што з цягам часу і атрымала назву Зацякляссе, што азначае паселішча за возерам Тэкліц.
Нягледзячы на неспрыяльныя для жыцця ўмовы, з цягам часу паселішча разраслося да трохсот двароў. Аднойчы вяскоўцаў скасіла малярыя. Засталіся некалькі сем’яў з прозвішчам Барадзёнкі. Яны перасяліліся ў больш спрыяльнае для жыцця месца, дзе цяпер стаіць вёска. Ці так гэта было, можна толькі здагадвацца. Але з архіўных дакументаў вядома, што напачатку ХХ стагоддзя ў вёсцы разам з маёнткам налічвалася ўсяго сорак жыхароў. А доказам таго, што Зацякляссе ў старажытнасці было вялікім паселішчам, служаць вялікія вясковыя могілкі. Там ёсць шмат каменных надмагілляў з высечанымі на іх крыжамі, а таксама рознага памеру каменныя крыжы, на адным з якіх высечаны год “1882”, на іншых нанесены надпісы на латыні.
Напачатку 19 стагоддзя, калі была збудавана Бярэзінская водная сістэма, навакольныя землі набылі Штромбергі. Уладальнікі гэтага вядомага прозвішча належалі да старажытнага прыбалтыйскага роду і насілі баронскі тытул. Новаспечаных уладальнікаў Зацяклясся прываблівала наяўнасць у наваколлі вялікіх лясных масіваў і магчымасць сплаву дзелавой драўніны.
З гістарычных крыніц вядома, што ўладальнікам Зацяклясся ў 1878 годзе з’яўляўся Апалінарый Штромберг, ва ўласнасці якога было 1095 дзесяцінаў зямлі. На вясковых могілках можна пабачыць радавое пахаванне колішніх валадароў. Тут знайшлі свой вечны спачын пяць прадстаўнікоў дваранскага роду. Пра тое сведчаць зробленыя на польскай мове надпісы на надмагільных плітах. Апалінарый Штромберг спачыў у 1883 годзе ў 50-гадовым узросце.
* * *
Напачатку ХХ стагоддзя маёнтак Зацякляссе належаў Петуховым. Яны мелі двухпавярховы дом, збудаваны па праекце італьянскага архітэктара. Побач з домам была ліпавая алея, якая вяла да альтанкі, дзе гаспадары любілі частаваць гасцей гарбатай. Наўкола цвілі кветкі, сад, які вымерз зімой 1940 года. Пасля рэвалюцыі 1917 года ў панскім доме размяшчаліся школа і сельсавет. У 1943 годзе немцы мелі намер перавезці сядзібу сабе пад штаб у Гарадзец, але партызаны спалілі будыніну. Акрамя маёнтка сярод значных архітэктурных пабудоў можна вылучыць драўляную царкву Святых Апосталаў Пятра і Паўла, пабудаваную ў 1896 годзе. Яна таксама не захавалася.
У памяці старажылаў засталіся добрыя ўспаміны пра апошніх уладальнікаў Зацяклясся. Асабліва паважалі вяскоўцы гаспадыню. Яна была жанчынай строгай, але справядлівай. Заўсёды дапамагала тым, у каго здаралася бяда. Дзівацтвам лічылі тое, што пані сама збірала грыбы, потым сама іх варыла. А грыбы брала чарвівыя. Казала: калі чарвякі не точаць грыбы, то і людзям іх нельга есці. Яшчэ больш дзіўным вяскоўцы лічылі панскага сына. Той кожную раніцу летам і зімой бегаў, рабіў зарадку ў чым маці нарадзіла.
Назаўсёды пакінулі абжытае месца зацякляскія паны напачатку 20-х гадоў — сышлі разам з адступаючым польскім войскам. А скарбы схавалі дзесьці ў наваколлі. Ужо некалькі дзесяцігоддзяў запар пераказваюць зацяклясцы гісторыю пра тое, што, пакідаючы маёнтак, закапалі паны каштоўнасці пад адным з надмагільных камянёў Штромбергаў. Ужо ў наш час аднаго разу нехта бачыў, як ля могілак стаяў таямнічы аранжавы аўтамабіль. Пасля таго вяскоўцы знайшлі адно з панскіх пахаванняў раскапаным. Меркавалі, нібыта гэта сын апошніх уладальнікаў вярнуўся за спадчынай бацькоў. Шукалі скарбы і мясцовыя жыхары, але безвынікова.
У першай палове ХХ стагоддзя вёска аказвалася ў віхуры гістарычных падзей. У кастрычніку 1919 года ля Зацяклясся вялі жорсткія баі з палякамі часці Чырвонай Арміі. Найбольш пацярпела паселішча ў гады апошняй вайны. У 1943 годзе ў наваколлях базіраваліся фарміраванні 1-й Смаленскай брыгады. За гэта немцы спалілі ўсе хаты. Год людзі жылі на астравах сярод балота. Напамінам аб тых падзеях служыць помнік і брацкая магіла ў цэнтры вёскі, дзе спачываюць некалькі дзясяткаў партызанаў і чырвонаармейцаў .
Трэба адзначыць, што родам з Зацяклясся былі бацькі вядомага тэнара Вялікага тэатра, любімага спевака Сталіна, Героя Сацыялістычнай Працы Івана Казлоўскага. У пошуках лепшай долі яго бацькі з’ехалі ва Украіну, пад Кіеў, дзе і нарадзіўся будучы вядомы оперны спявак савецкай эпохі.
Пасля вайны вёска адрадзілася і да 1960 года была цэнтрам сельсавета, дзейнічаў калгас “Перамога”. Мелася школа-васьмігодка . Але з цягам часу пацягнуўся мясцовы люд бліжэй да цывілізацыі. Сведкамі былой значнасці і велічы вёскі засталіся адзінкавыя ліпы ад колішняй панскай алеі ды каменныя крыжы і пліты на могілках, што захоўваюць памяць пра тых, хто тварыў гісторыю вёскі.
Валерый ТУХТА.
На здымку: Таіса Казлоўская распавядае пра мінулае Зацяклясся.
Фота аўтара.

4 комментариев для “Покліч мінуўшчыны

  • 28.03.2012 в 8:40 пп
    Permalink

    Уважаемый Валерий Тухта! Вы даже не представляете, насколько важное значение имеет Ваше эссе о Затеклясье!
    Вспоминая свое детство, я всегда помнил и помню, что Затеклясье было Центром для окружающих деревень. В своё время моя вёска Заполле на 5-километровом удалении от Затеклясья была того же сельсовета. После начальной школы в Заборье я закончил семилетку в Затеклясье. Со своими одноклассниками я ежедневно зимой и летом ходил в школу через дремучий лес и через болота (зимой) в Школу! Я не могу называть её с прописной!
    Сопоставляя Ваш исторический очерк, чьё имение осталось под здание Затеклясской семилетней школы, Штромберга или Петухова

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 28.03.2012 в 9:01 пп
    Permalink

    Уважаемый Валерий Тухта! Вы даже не представляете, насколько важное значение имеет Ваше эссе о Затеклясье!
    Вспоминая свое детство, я всегда помнил и помню, что Затеклясье было Центром для окружающих деревень. В своё время моя вёска Заполле на 5-километровом удалении от Затеклясья была того же сельсовета. После начальной школы в Заборье я закончил семилетку в Затеклясье. Со своими одноклассниками я ежедневно зимой и летом ходил в школу через дремучий лес и через болота (зимой) в Школу! Я не могу называть её с прописной!
    В Вашем историческом очерке не совсем понятно, чьё имение досталось под здание Затеклясской семилетней школы, Штромберга или Петухова, но, наверное, это и не так важно. Я прекрасно помню ту ЛИПОВУЮ ДРЕВНЮЮ аллею за Школой, где возле мы бывали на учебных грядках и — впервые!- заглядывались на своих одноклассниц… Нужели она сохранилась?..
    Вспоминаю, что ещё тогда вековые липы были с огромными дуплами.
    А за Школой располагалась МТС (машинно-трактораная станция), где не редко мы помогали(?) колхозникам обмалачивать рожь или убираться на току…
    Мой брат работал там трактористом-комбайнером…
    Наверное, это всё осталось от прежней Усадьбы.
    На Затеклясском кладбище покоятся и мои родственники…
    Еще раз искренне благодарен Вам? Валерий, за прекрасный очерк! За неравнодушее к памятным местам нашей Айчыны!
    Я живу нынче далеко от родных мест в г. Волгограде. Ежели захотите, будем общаться. Мой электронный адрес:talash41@mail.ru
    C превеликой радостью и ХВАЛЯВАННЕМ читаю «Лепельский край».
    Дзякую! Земляки!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 28.03.2012 в 9:09 пп
    Permalink

    Наверное, не просто редакции ЛК в сообщениях ввести опцию «редактирование». Извините за опечатки. Вот, не могу отредактировать фразу «не могу назвать её с прописной». Правильно: «со строчной». И, повторное моё желание,можно ли установить обратную связь с редакцией ЛК и сотрудниками-журналистами?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 15.01.2014 в 11:29 дп
    Permalink

    Спасибо за внимание к нашей газете. Рады приветствовать на нашем сайте земляка. Печатное издание полностью самоокупаемое, полностью функционирует за свои средства. Дважды удостаивалось высокой чести быть победителем творческого конкурса им. Ф. Скорины. Журналисты нацелены на освещение широкой палитры реалий сегодняшнего дня родного края, совершают экскурс и в прошлое. Надеемся на плодотворное сотрудничество.
    С уважением Владимир Шевченко.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>