Молодой человек спасался от разъяренного хозяина бегством

shitel-simferopolya-sel-na-dva-goda-za-ugrozu-noshom-politseyskim_foto-iz-interneta_1_2014-10-16-15-27-57Што можа пасварыць самых блізкіх людзей? Як знайсці кампраміс бацькі і дачкі ў вырашэнні кватэрнага пытання? Вельмі няпростыя пытанні. І адназначна адказаць не заўсёды можна з-за розных жыццёвых перыпетый і перапляценняў інтарэсаў. І ў лепельскай сям’і Віхровых (прозвішча зменена) пры падзеле пакояў узнікалі небяспечныя і страшныя канфлікты. Высновы нярэдка выходзілі за рамкі сваяцкіх адносін. Даводзілася ўмешвацца праваахоўным органам.
Вечарэла. Паўзмрок ахутваў наваколле. Сварка наконт квадратных метраў завіравала з новай сілай. Раз’ятрана завіравала. Галава сямейства раззлаваўся не на жарты. Мусіць, слоў не хапіла, каб нешта больш істотнае сказаць, пераканаць апанентаў. Тады пачаў выганяць з хаты дачку і яе мужа. Пры гэтым у раззлаванага бацькі ў руках быў нож. Усё б нічога, калі б бацька не пагражаў у лютасці забойствам зяцю. Халодная зброя пагрозліва скіроўвалася вастрыём у бок тулава мужчыны. Да бяды заставаўся адзін крок.
Малады чалавек ратаваўся ад раз’ятранага гаспадара ўцёкамі. На вуліцы стаяла не лецейка чырвонае, а лютаўскі вечар. Выбег на двор без абутку і верхняй вопраткі. Следам і жонка ратавалася. Чакалі прыезду работнікаў міліцыі прама на сцюдзёнай вуліцы.
А што бацька жонкі? Бацька “выпусціў пару ярасці” і падаўся да знаёмай. Аднак схавацца ад адказнасці не ўдалося. Закон ёсць закон. Пераступіў чырвоную рысу — нясі адказнасць. Так і ў нашым выпадку. Сваімі ваяўнічымі дзеяннямі лепяльчанін здзейсніў злачынства, прадугледжанае артыкулам 186 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, — пагроза забойствам, прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, калі меліся падставы баяцца іх ажыццяўлення. Судом раёна “ваяр” асуджаны да пакарання ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.
Так кватэрнае пытанне не толькі сапсавала адносіны ў сям’і, але і прывяло аднаго з яе членаў на лаву падсудных.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>