Среди первых кавалеров трудовых наград есть и уроженцы Лепельщины

800-600_e2gl00e_1490897759На пачатку 1930-х гадоў у Савецкім Саюзе шырока разгарнуўся стаханаўскі рух. Для маральнага заахвочвання працаўнікоў шэрага галін народнай гаспадаркі былі ўведзены ўзнагароды за працоўныя подзвігі. У лістападзе 1935 года быў заснаваны ордэн “Знак Пашаны”, а ў снежні 1938 года — медалі “За працоўныя заслугі” і “За працоўную доблесць”.
Сярод першых кавалераў працоўных узнагарод ёсць і ўраджэнцы Лепельшчыны. На вялікі жаль, прозвішчы гэтых людзей у цяперашні час амаль забытыя. Пакуль цяжка сказаць, хто з іх стаяў самым першым у кагорце працоўных ардэнаносцаў Лепельшчыны. Спадзяюся, што з цягам часу гэта стане вядома.
Скупыя радкі, змешчаныя пра іх у перыядычным друку, захоўваюць не так ужо і шмат інфармацыі, ва ўсякім разе, недастаткова, каб скласці поўную біяграфію гэтых людзей. Аднак і тое, што стала магчымым адшукаць, чырвонымі ніткамі кладзецца ў прадзіва гісторыі нашага краю, гэтыя людзі заслугоўваюць памяці і пашаны.
У другой палове 1935-га года, ці ў пачатку 1936-га, ордэнам “Знак Пашаны” была ўзнагароджана тэхнарук Каменскага льнозавода, стаханаўка Аляксандра Іванаўна Савельева. Не намнога больш вядома яшчэ пра аднаго кавалера гэтай узнагароды. У 1939 годзе ў Маскве з рук усесаюзнага старасты Міхаіла Калініна ордэн атрымала працаўніца калгаса “Ляхавічы” Ляхаўскага сельсавета Матруна Харытонаўна Марцінкевіч. Жанчына выбіралася дэпутатам па Амосаўскай выбарчай акрузе.
У 1939 годзе працаўніцы калгаса імя Кагановіча Сушанскага сельсавета былі адзначаны працоўнымі медалямі. Звеннявая Марыя Віктараўна Варошка, якая нарадзілася ў 1894 годзе на адным з хутароў каля вёскі Макараўшчына, узнагароджана медалём “За працоўную доблесць”. Звеннявая Марыя Мікалаеўна Таран атрымала медаль “За працоўную адзнаку”, якая па статуце была ніжэй за медаль “За працоўную доблесць”.
Валерый ТУХТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>