Па снезе на «Расе»

Снег на полі, а палявыя работы ўжо вядуцца ва ўсіх гаспадарках раёна. Праводзіцца падсеў шматгадовых траў па схаванай пад белай коўдрай руні. Іх ужо пасеялі на 433 га (летась на гэты дзень — на 21 га). На 14 сакавіка найбольш парупіліся ў “Заазер’і” (24%), “Лепельскім” (19%), “Пражэктары” (13%), “Чарэйшчыне” (8%). Хлорысты калій унесены на 2463 га (летась — на 97 га). Найбольш пашчыравалі ў “Заазер’і” (1000 га), “Баброве” (415 га), “Пражэктары” (230 га), “Лядне” (197 га), “Лепельскім” (177 га), “Чарэйшчыне” (165 га).

На палі вывезена 139554 тоны арганікі, у тым ліку 32120 — у “Заазер’і”, 15647 — у “Лепельскім”, 15387 — у “Чарэйшчыне”.

 З базы мінеральных угнаенняў ААТ “Лепель­аграсэрвіс” у гаспадаркі вывезена 2369 тон тукаў, з іх 598 тон дастаўлена ў “Заазер’е”, 384 — у “Пражэктар”, 325 — у “Чарэйшчыну”. Кожны дзень у раён паступаюць вагоны з тукамі. Да 1 мая іх будзе завезена пад патрэбнасць.

 Цяперашнія тэмпы палявых работ усяляюць упэўненасць, што сяўба ранніх збожжавых і рапсу будзе завершана да 1 мая, пасадка бульбы — да 9 мая, сяўба кукурузы — да 20 мая.

*   *   *

 У акцыянерным таварыстве “Чарэйшчына” хлорысты калій уносяць браты Сяргей і Аляксандр Плігаўкі на “Беларусах”. Сын і бацька, Ігар і Алег Галаі, на “Расе” падсяваюць цімафееўку. На полі першай убачылі “Расу”. Яна лёгка рухалася па спрасаваных дажджом і цеплынёй сумётах, амаль не пакідаючы следу. Кіраваў тэхнікай Алег Галай. Спыняем.

 — Не правальваешся?

 — Такая ўжо машына, што ні гразі, ні снегу не баіцца.

 — Даўно з сынам на ёй працуеце?

 — Летась выпрабавалі. Нездарма “Раса” называецца сродкам універсальным энергетычным. Любая работа ёй па сіле — падкормка сельгаскультур і пашы вадкімі і цвёрдымі тукамі, сяўба і апрацоўка ядамі пасеваў. Хіба што неяк на ёй бульбу даглядаць, бо шырокія гумовыя колы ў барозны не ўмяшчаюцца. Ну і топча высокія збожжавыя культуры — у тэхналагічную каляіну не ўмяшчаецца. Затое на руні следу не пакідае. З набыццём “Расы” гаспадарка не будзе больш дарагі верталёт заказваць — заменіць яго лёгкі энергетычны сродак. Да 180 гектараў пасеваў за дзень падсіл­каваць зможам.

 Гэта зразумелі не толькі ў “Чарэйшчыне”. “Расу” яшчэ набылі “Заазер’е” і “Пражэктар”, аналагічную ёй “Дзвіну” — “Баброва”, “Ладасна”, “Лядна”, “Лепельскі”, “Лепельаграсэрвіс”.

 На фермах арганіку не збіраюць. З хлявоў транспарцёрамі яна падаецца ў прычэпы і па меры іх напаўнення вывозіцца на палі. З тых жывёлагадоўчых памяшканняў, дзе жывёла ўтрымліваецца бяспрывязным метадам, гной выдаляецца бульдозерам і адразу загружаецца ў прычэп. Вывазкай арганікі займаюцца Пётр Усовік і Віктар Барысёнак. Каб больш рацыянальна выкарыстоўваць працоўны час, яны самі рэстаўравалі для сябе непрыгодныя прычэпы, павялічыўшы іх умяшчальнасць. Мае гаспадарка і прычэп “Днепр”, на якім можна арганіку адразу вывозіць і ўносіць. У мэтах эканоміі паліва на вывазцы прымяняюць энерганасычаныя трактары, якія адной ходкай вязуць 12 тон арганікі. Такі аб’ём звычайны “Беларус” перавёз бы за тры ходкі.

 Уладзімір ШУШКЕВІЧ.

 На здымку: Алег Галай рэгулюе “Расу”.

 Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>