Прихватил, видимо, то, за что глаз зацепился, — лосиные рога

1390838735251672727Жанчына 1978 года нараджэння жыве ў Мінскім раёне, мае дом у лепельскіх Сталюгах. А ключ ад уваходных дзвярэй па старынцы захоўвае “пад дыванком” — ва ўмоўленым месцы, якое толькі на першы погляд аказалася патаемным. Злодзей жа проста падгледзеў і скарыстаўся.
Уладальнікі прадбачліва на доўгі час нічога каштоўнага і карыснага ў доме не пакідаюць. Ён паблукаў-паблукаў па пакоях — няма чым асабліва пажывіцца. Таму і прыхапіў, мабыць, тое, за што вока зачапілася, — ласёвыя рогі.
Супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што “раганосцам” стаў непрацуючы жыхар вёскі Велеўшчына 1989 года нараджэння. Супраць яго ўзбуджана крымінальная справа, украдзенае вернута.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>