Лепельчанка Тамара Дёмка была удивлена тем, что убрали плитку и бордюр

8457a68c70bb9e249e1d5af57a1e6e4311 лютага дыялог з жыхарамі горада і раёна вёў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Аксяновіч. Яму патэлефанавала Тамара Юрэвіч з вёскі Людчыцы. У населеным пункце не працуе водаразборная калонка, ад чаго пакутуюць мясцовыя жыхары, асабліва людзі сталага ўзросту. Вырашэнне гэтай праблемы было даручана дырэктару КУВП “Бароўка” Уладзіміру Аксяновічу. Работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі выехалі на месца з адпаведным тэхнічным абсталяваннем. Тамара Уладзіміраўна праз пэўны час была пісьмова праінфармавана, што водаразборная калонка ў Людчыцах каля дома №2 адрамантавана.
4 сакавіка па тэлефоне з людзьмі гутарыў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шыдлоўскі. Да яго звярнулася лепяльчанка Людміла Яшчанка, якая пражывае па вуліцы Міра, 9. Людміла Мікалаеўна заклапочана тым, што ля пад’езда дома расце паўсухая, аварыйная таполя. Пытанне для вывучэння і вырашэння па сутнасці справы было пераадрасавана КУВП “Бароўка”. Заяўніцы быў высланы пісьмовы адказ, што атрымана заключэнне ДЛГУ “Лепельскі лясгас” аб прызнанні дрэва аварыйным. КУВП “Бароўка” выдаліць яго да 1 мая 2017 года.
Іна Гурко з вуліцы Чуйкова паскардзілася, што пры ўборцы вуліцы неахайна ссыпаюць пясок і ўтвараюць звалку. Іне Уладзіміраўне было паведамлена, што работнікамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі зроблена разраўнаванне грунту.
Жыхарка горада Лепеля Ніна Конік выказала незадаволенасць: на вуліцы Войкава назапасілася смецце і сухое лісце. Праз некаторы час Ніна Віктараўна была праінфармавана, што КУВП “Бароўка” смецце і сухое лісце ўбрала.
Лепяльчанка Тамара Дзёмка была здзіўлена тым, што па вуліцы Мінская, 10 убралі плітку і бардзюр. Акрамя таго, Тамара Уладзіміраўна звярнулася з просьбай, каб ад дома №10 па вуліцы Мінская да магазіна раённага спажывецкага таварыства па вуліцы Партызанская падрамантавалі дарогу. Заяўніцы паведамілі аб падсыпцы ўчастка ад дома №10 па вуліцы Мінская да магазіна, а што тычыцца добраўпарадкавання вуліцы Мінская, то яно спынена з-за адсутнасці грашовых сродкаў.
Мікалай ГАРБАЧОЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>