Подключение к стайскому водозабору кварталов Лепеля за рекой Улла

32895-hdДля гэтага патрэбна, каб на стайскім водазаборы было чатыры свідравіны — кожная магутнасцю па 75 кубаметраў вады за гадзіну, або 1800 кубоў за суткі. Тры з іх павінны працаваць у штатным рэжыме, а чацвёртая — знаходзіцца ў рэзерве, на ўсялякі выпадак.
Пры бурэнні чацвёртай выявілася, што на праектнай глыбіні 170 метраў няма патрабуемага аб’ёму вады. Гэтая свідравіна ў выпадку непрадбачаных сітуацый не гарантуе нармальнага, стабільнага водазабеспячэння. А на яе ж разам з іншымі будуць завязаны як жылы сектар, так і сацыяльныя аб’екты, прамысловыя прадпрыемствы.
Пра вырашэнне праблемы распавядае намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шыдлоўскі:
— Па нашым заказе навукоўцы-геолагі правялі паўторныя даследаванні. Перад імі было пастаўлена пытанне: дзе вада? Ці нам бурыць існуючую свідравіну глыбей, ці закладваць новую ў іншым месцы? Самі разумееце, што розныя варыянты адказу падразумяваюць у далейшым і розныя аб’ёмы фінансавання. Бо адна справа — паглыбіць існуючую, зусім іншая — бурыць новую.
Геолагі далі адказ: патрэбны аб’ём вады добрай якасці залягае там жа, толькі глыбей, на ўзроўні 210 метраў.
На днях у райвыканкаме праводзілася нарада з кіраўніцтвам таварыства з абмежаванай адказнасцю “Захадводбуд”. У Віцебскай вобласці толькі яны маюць ліцэнзіі, абсталяванне і спецыялістаў, якія могуць праводзіць буравыя работы на такой глыбіні. Паводле ўзгаднення, у пачатку красавіка рабочыя павінны прыступіць да свідравання.
Калі свідравіна будзе паглыблена, адбудзецца каратаж — пробнае пампаванне, якое павінна вызначыць, ці дасць свідравіна патрэбныя аб’ём і якасць вады? Калі адказы будуць станоўчымі, то над свідравінай будуецца павільён, падводзяцца кабелі, аб’ект уключаецца ў агульную водную сетку. А далей, як і казалася, адкрываюцца гідранты, адключаецца водазабор у бальніцы…
— Важнае пытанне — грошы і час.
— На гэтыя работы ў бюджэце зарэзерваваны 50 тысяч рублёў — дастатковая сума. Фінансаванне павінна прайсці без перабояў. Па часе пакуль што казаць штосьці канкрэтнае рана. Папярэдні тэрмін уводу ў эксплуатацыю — трэці квартал бягучага года. Зноў жа — калі ўсё будзе добра і не атрымаем непрыемных “сюрпрызаў”.
Васіль МАТЫРКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>