Кумулятивно зарегистрировано 19 случаев ВИЧ-инфекции

perenoschiki-vich-infekciiУ нашым раёне створана міжведамасная камісія з мэтай каардынацыі дзейнасці ўсіх ведамстваў і службаў раёна па пытаннях прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі, венерычных захворванняў.
Не так даўно адбылося пасяджэнне раённай міжведамаснай камісіі, дзе была разгледжана дзейнасць усіх зацікаўленых ведамстваў і службаў раёна па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі ў адпаведнасці з падпраграмай “Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі” Дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа, дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016 — 2020 гады” і абласнога плана. Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Лепельскага раёна Галіна Аўдзіевіч расказала аб эпідэміялагічнай сітуацыі па ВІЧ-інфекцыі ў Лепельскім раёне. Кумулятыўна зарэгістравана 19 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. Паказчык распаўсюджанасці склаў 57,23 на сто тысяч насельніцтва. За адпаведны ж перыяд бягучага года зарэгістраваны толькі адзін выпадак.
Па сацыяльным складзе хворыя размеркаваны: двое чалавек прыбылі з месцаў пазбаўлення свабоды, дзевяць — беспрацоўныя, сямёра рабочых і адно арганізаванае дзіця.
У 90 працэнтах (17 выпадкаў) заражэнне адбылося палавым шляхам, у тым ліку ў адзінаццаці выпадках яно ўзнікла за межамі нашага раёна. Аднойчы заражэнне наступіла вертыкальным шляхам і ў яшчэ адным выпадку — у выніку сумеснага ўвядзення наркотыкаў.
Удзельная вага жанчын склала 26,3 працэнта ад агульнай колькасці ВІЧ-інфікаваных — пяцёра чалавек, і 73,7 працэнта мужчын (трынаццаць чалавек).
За ўвесь перыяд зарэгістравана чатыры смяротныя выпадкі.
Для таго каб пазбегнуць распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі, у раёне вядзецца інфармацыйна-адукацыйная работа па яе прафілактыцы. Ва ўстановах адукацыі Лепельскага раёна і УА “Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж” на працягу года класныя кіраўнікі, педагогі-арганізатары і настаўнікі-прадметнікі арганізавалі шэраг мерапрыемстваў. Праведзена інфармацыйная кампанія па праблеме ВІЧ\СНІД і Сусветным дні барацьбы са СНІДам. Пытанні прафілактыкі ВІЧ/СНІД уведзены ў праграму факультатываў. Забяспечана распаўсюджванне інфармацыйна-адукацыйных матэрыялаў па праблеме ВІЧ\СНІД (буклеты, брашуры, плакаты, лістоўкі, відэа- і аўдыёматэрыялы). Праведзены таксама масавыя мерапрыемствы: круглыя сталы, акцыі, вечары адпачынку, спартыўныя мерапрыемствы і г.д. Шмат важнай інфармацыі моладзь атрымлівае ў час класных і інфармацыйных гадзін. Нямала ўдзельнікаў збіраюць конкурсы малюнкаў і плакатаў “Стоп СНІД, стоп ВІЧ”, а таксама “Небяспека СНІД/ВІЧ”, спартыўныя святы “Жыццё без СНІДУ”. Вельмі карысныя сустрэчы з фельчарамі, урачамі цэнтральнай раённай бальніцы, выставы тэматычнай літаратуры ў школьных бібліятэках “СНІД — трагедыя нашага стагоддзя” і іншыя мерапрыемствы.
З мэтай далейшай стабілізацыі ўзроўню інфікавання ВІЧ неабходна вырашыць шэраг задач, а менавіта выконваць мерапрыемствы падпраграмы “Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі” Дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа, дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016 — 2020 гады” і абласнога плана; забеспячэнне ўсеагульнага доступу да дыягностыкі, лячэння, догляду і сацыяльнай падтрымкі ў сувязі з ВІЧ-інфекцыяй.
Толькі разам, аб’яднаўшы свае намаганні, мы зможам скараціць колькасць заражэнняў ВІЧ-інфекцыяй і абараніць ад гэтай хваробы наступныя пакаленні.
Святлана ВАЗНЯК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>