Злоумышленник набрал выпивки, припасов на закуску

bez-nazvaniya Жыхар вёскі Двор Бабча 1976 года нараджэння піў два дні. У горла лілося ўсё, што ўтрымлівала спірт: піва, віно, гарэлка. Як заўсёды, зусім раптоўна надыйшоў момант, калі выпіўка закончылася, але душа крычала: “Жадаю працягу банкету!”.

Выйсце было знойдзена да банальнасці простае – узламаць мясцовую краму райспажыўтаварыства. Крама ўяўляе сабой модульны каркас, апдацаваны звонку металапрофілем. Падчапіў край, рвануў мацней – вось і гатовая дзірка ў сцяне, можна залезці набраць чаго душы хочацца. А чаго ёй хацелася, ужо вядома.

Зламыснік набраў выпіўкі, харчоў на закуску, цыгарэт ды вылез тым жа самым шляхам, як і пранік.

Важны момант – крама была абсталявана GSM-сігналізацый, якая і спрацавала належным чынам. Сігнал на мабільны тэлефон атрымала спачатку загадчыца. Яна хутка сабралася і прыбыла на месца. Лёгка сабе ўявіць, якія эмоцыі перажыла, калі ўбачыла карціну здарэння. Загадчыца тут жа паведаміла ў міліцыю.

Аператыўнікі прайшлі па слядах да бліжэйшага ляснога масіва, дзе і знайшлі частку ўкрадзенага – злодзей набраў так шмат, што не здолеў адразу ўсё занесці. А неўзабаве знайшлі і самога зламысніка. Цікавая дэталь – пад час злачынства ён быў настолькі п’яны, што не рабіў ніякіх спробаў схаваць сляды.

Падазроны арыштаваны, яму прад’яўлена афіцыйнае абвінавачанне. Праводзяцца следчыя дзеянні.

Тофік ДЗЯМЕШКА,

начальнік РАСК,

маёр юстыцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>