Курсант Рязанского артиллерийского училища в звании лейтенанта отправляется на фронт

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Як там у Маякоўскага: “Гвозди бы делать из этих людей — крепче бы не было в мире гвоздей!” Вось і Ісаку Прыцкеру на святочным пасяджэнні раённай ветэранскай арганізацыі з нагоды яе трыццацігоддзя ўручылі ў падарунак гадзіннік, узнагародзілі граматай. Гадзіннік — хіба што для красы, ды і на памяць. «Счастливые часов не наблюдают». У Ісака Эмануілавіча трое сыноў, пяцёра ўнукаў, дзевяць праўнукаў, старэйшым — Паўлу і Аляксандру — дваццаць адзін і дваццаць гадоў. Жаніхі. Так што ёсць шанец дачакацца і прапраўнука. Тым болей, што не кожны ў дзевяноста тры гады ладзіць парнікі на агародзе, сее ўжо ў сакавіку памідоркі і дбае пра дзень заўтрашні.
Зайшоў да яго ў хату і адразу звярнуў увагу на рарытэтны здымак у серванце за шклом. Там Прыцкер малады, надзвычай прыгожым быў хлопцам. Напэўна, дзяўчаты вельмі любілі. Можа, гэта яшчэ ваенны здымак?
Гады, вядома, змянілі аблічча, старасць нікога не ўпрыгожвае, але душою маладым і прыгожым застаўся. Выступае ў школах, сябруе з каледжам, навучэнцы якога часта заходзяць, каб павіншаваць са святамі і запытацца, чым дзядулю дапамагчы.
А чым яму дапаможаш, калі жыве адзін і нават слухаць не хоча пра сацыяльнага работніка.
— Навошта ён мне, я і сам пакуль не зломак!
— А ў хаце прыбраць…
— Нявестка, калі што, прыбярэ, сын прыязджае.
Вось і кажы такому нязломнаму. Гэтыя людзі нават не з-за сціпласці ад дапамогі адмаўляюцца. Яны ўсё жыццё былі самадастатковымі, хадзілі з горда паднятай галавой, і зараз нікому ў палон не здаюцца, а старасці — тым болей. Вайсковая выпраўка, падцягтутасць — усё як належыць. Ён жа з дзяцінства выхоўваўся ў спецыяльнай ваеннай школе — артылерыйскай.
А потым была вайна. І курсант Разанскага артылерыйскага вучылішча ў званні лейтэнанта адпраўляецца на фронт, спачатку на Заходні, а затым на трэці Беларускі. Удзельнічае ў аперацыі “Баграціён” — вызваляе Магілёў. Калі старшы лейтэнант Ісак Прыцкер уступіў у горад, той гарэй, а па завалах трупаў не магла прабрацца тэхніка. Знішчылі сем варожых танкаў. Двое хлопцаў атрымалі Герояў Савецкага Саюза, а ён, Прыцкер, быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Стралялі прамой наводкай, гэта азначае, шты ты выкатваеш гармату і наўпрост падстаўляешся ворагу. Смерць хадзіла па пятах. Яна праследавала Прыцкера і ў Кёнігсбергу, і ў Польшчы, і ў самім фашысцкім логаве — у Германіі. І толькі на Эльбе, калі капітан расчуліўся ў абдымках амерыканцаў, раптам адпусціла, адступіла. Зразумела смерць, што паламае зубы аб такога нязломнага чалавека. Апёкшыся, надоўга выпусціла са сваіх абдымкаў мужнага хлопца. І той жыве сабе і жыве спакойна, радуе дзяцей, цешыць унукаў і праўнукаў.
Спецвыпуск падрыхтаваў Уладзімір МІХНО. Фотаздымкі аўтара і з сямейных архіваў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>