Утвержден график прохождения государственного технического осмотра

dsc00836 Сёлета рашэннем райвыканкама зацверджаны наступны графік праходжання дзяржаўнага тэхнічнага агляду для сельскагаспадарчай тэхнікі. Старт будзе дадзены чацвёртага красавіка ў ААТ “Лядна”, затым пятага — у СВФ “Заазер’е”, шостага — ААТ “Чарэйшчына”, сёмага — СВП “Пражэктар” і КУП “Свяда”, дзясятага — ААТ “Ладасна” і КУП “Каменьаграсэрвіс”, 11-га — ААТ “Лепельскі райаграсэрвіс” і КУП “Горкісельгаспаслугі”, 12-га — ДСГУ “Лепельская сортавыпрабавальная станцыя”, 13-га —КУВСГП“Лепельскае”, 14-га — КУВСГП “Баброва” і ДП “Лепяльчанка”.
Інспектары ДАІ і дзяржтэхнагляду ў першую чаргу будуць звяртаць увагу на тэхнічны стан энерганасычаных трактароў, супрацьпажарную бяспеку. Падцёкі масла, паліва, іншых тэхнічных вадкасцяў — нагода для рэгуліровак, а то і рамонту. Не бай бог іскра — і згарэць трактар можа за лічаныя хвіліны.
Адной з найбольш частых прычын пажараў, паводле статыстыкі, з’яўляецца нездавальняючы стан электраправодкі і электраабсталявання. Часта механізатары, каб састыкаваць два провады, проста скручваюць іх і нават ізаляваць забудуць. Так і да кароткага замыкання нядоўга. Частая бяда — так званыя “жукі” — дрот на кантактах замест стандартных засцерагальнікаў. Калі засцерагальнік можа абараніць сістэму ў выпадку скачкоў напружання, кароткіх замыканняў, то “жук” — не, у выніку чаго гарыць праводка, а разам з ёй — і ўвесь трактар. Вельмі важны таксама і стан тармазной сістэмы — аб гэтым ведае любы механізатар і аўтамабіліст.
Аднак у сувязі з раннім надыходам вясны, пацяпленнем тэрміны праходжання тэхнічнага агляду сельгастэхнікі могуць быць змешчаны на больш ранні час па ўзаемнай дамоўленасці, як толькі трактары і іншыя сельгасмашыны будуць адрамантаваны і абслужаны.
Індывідуальныя ўладальнікі сельскагаспадарчай тэхнікі могуць скарыстацца магчымасцю і таксама прайсці тэхагляд трактароў, прычэпаў і інш. Звычайна для афармлення тэхнікі трэба гнаць яе ў Лепель у вызначаныя дні. Затрачваецца час, паліва. Калі ўладальнік трактара жыве ў блізкай вёсцы, то для яго гэта не праблема. А калі трактар знаходзіцца ў Ворані ці Паземшчыне? Адна дарога ў Лепель зойме больш за гадзіну.
Таму пасля агляду тэхнікі сельгаспрадпрыемстваў можна агледзець і іншую тэхніку, якая будзе прадстаўлена. Патрабаванні да прыватнай тэхнікі такія ж, як і да дзяржаўнай. У першую чаргу трэба мець пры сабе пакет дакументаў: тэхпашпарт і тэхталон, страхавы поліс, квітанцыю аб уплаце збору за праходжанне тэхагляду. Збор за тэхагляд трактара складае 0,3 базавай велічыні (6 руб. 90 кап.), прычэпа — 0,2 БВ (4 руб. 60 кап.). Збор за дзяржтэхагляд можна аплаціць у бліжэйшым паштовым аддзяленні.
Больш поўную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 4-14-70 або звярнуўшыся ў свой сельсавет ці ў адміністрацыю бліжэйшага сельгаспрадпрыемства.
Станіслаў КАЖАН,  начальнік Лепельскай інспекцыі дзяржтэхнагляду.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>