Процесс оптимизации затронул многие сферы деятельности человека

3_58895Працэс аптымізацыі закрануў многія сферы дзейнасці чалавека. Страціць рабочае месца — вельмі балючая тэма для работніка. Не кожны можа самастойна знайсці прымяненне сваім рабочым рукам адпаведна адукацыі і кваліфікацыі. Райвыканкамам зацверджаны заданні для суб’ектаў гаспадарання ўсіх формаў уласнасці, размешчаных на тэрыторыі раёна, па працаўладкаванні грамадзян на зноў створаныя працоўныя месцы, за кошт стварэння новых вытворчасцяў і прадпрыемстваў. Да другога чысла месяца за справаздачным яны абавязаны прадстаўляць інфармацыю аб ходзе выканання задання ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.
Прыняты таксама пералік найбольш значных для рэгіёна відаў прадпрымальніцкай дзейнасці для беспрацоўных, якія маюць права на садзейнічанне ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне з выкарыстаннем сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь. Усяго ў названы пералік увайшлі трыццаць чатыры віды дзейнасці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>