Православная книга учит доброте

1_52552de572a8b52552de572ac7 Такую назву атрымала свята, якое адбылося ў бібліятэцы сярэдняй школы №1. Яно было прысвечана Дню праваслаўнай кнігі.
Праваслаўная літаратура выхоўвае добрыя пачуцці і натхняе на добрыя ўчынкі. Загадчыца бібліятэкі Алена Уладзіміраўна Хацкевіч і настаўніца рускай мовы і літаратуры Жанна Уладзіміраўна Маляўка расказалі аб гісторыі ўзнікнення свята, ролі праваслаўнай кнігі, аб тым, як трэба адносіцца да друкаваных крыніц, асабліва праваслаўных. Вельмі цікавым быў таксама аповед аб значэнні духоўнай літаратуры ў жыцці праваслаўнага чалавека і яго духоўным узрастанні. Дзеці чыталі вершы аб праваслаўных кнігах, адгадвалі загадкі, а таксама ўспаміналі прымаўкі аб кнігах.
Дзеці пазнаёміліся з біяграфіямі пісьменнікаў Івана Шмялёва, Антона Чэхава, Уладзіміра Салавухіна, Леаніда Андрэева і іншых, якія расказваюць у сваіх кнігах пра дзяцей, што трапілі ў няпростыя жыццёвыя сітуацыі.
У час свята ўсе даведаліся, што ў 2017 годзе Беларусь адзначае адну з важнейшых дат сваёй гісторыі і культуры — 500-годдзе беларускага, усходнеславянскага кнігадрукавання і беларускай бібліі.
Увазе гледачоў былі прапанаваны кніжныя выставы “Праваслаўная духоўная культура” і “Праваслаўныя святыя зямлі беларускай”.
Праваслаўная кніга вучыць дабрыні, любові да Айчыны і роднага дому. І вельмі важна, каб нашы дзеці выхоўваліся на добрай праваслаўнай літаратуры.
Жанна СІДАРАВА, вучаніца сярэдняй школы №1.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>