По вине лиц, не имеющих права управления транспортными средствами

dtp У мінулым годзе па віне асоб, якія не маюць права кіравання транспартнымі сродкамі, учынена 28 аварый (на трынаццаць менш, чым у папярэднім годзе). У выніку сямёра чалавек загінулі і 26 атрымалі раненні. Пры гэтым 65 працэнтаў названых дарожна-транспартных здарэнняў зарэгістравана ў сельскай мясцовасці, 47 працэнтаў віноўнікаў гэтага віду правапарушэнняў знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, а 50 — пазбаўлены права кіравання ўсімі відамі транспартных сродкаў.
Самае ж жудаснае тое, што “несапраўдны вадзіцель” можа сесці за руль яшчэ і ў стане алкагольнага ап’янення. У такім выпадку ён з’яўляецца патэнцыйным забойцам на дарозе і зусім не ўсведамляе таго, што можа прынесці вялікае гора як сабе і блізкім, так і іншым людзям.
За кіраванне транспартным сродкам без вадзіцельскіх правоў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад пяці да дваццаці базавых велічынь. У выпадку паўторнага парушэння штраф складае ад дваццаці да 50 БВ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>