Фестиваль танцевально-развлекательных программ “Поколение-2017”

У раёне прайшоў чарговы фестываль танцавальна-забаўляльных праграм “Пакаленне-2017”. Сярод пераможцаў — мае суразмоўцы, дзесяцікласнікі СШ №3 Мікіта Карабань і Улад Нікалаеў.

70— Хто ўдзельнічаў у фестывалі?
— Было некалькі школ — як з горада, так і з раёна. Наша школа выставіла каманду з васьмі чалавек, акрамя нас — ды-джэя і вядучага — быў яшчэ адзін вядучы васьмікласнік Стас Хрэбто, ён чытаў рэп, а таксама дзяўчаты-танцоры Юлія Вашкевіч, Крысціна Царова, Яна Шабуня, Вольга Пупыніна і сярод іх хлопец Улад Данілевіч. Наша каманда называлася “Pawer”, што ў перакладзе з англійскай — “ўлада, сіла”.
— І вы сапраўды аказаліся мацнейшымі?
— Так, мы разам з камандай з гімназіі сталі пераможцамі.
— А як праходзіў фестываль? Што трэба было паказаць?
— Праграма кожнай каманды доўжылася не болей за пятнаццаць хвілін, трэба было прадэманстраваць касцюмы, паказаць конкурсы, танцы. Мы паказалі свой конкурс “Dancіng of young people” (танцы маладых людзей), зрабілі рэкламу акцыі “Сто ідэй для Беларусі”, раздалі шаснаццаць бясплатных білетаў на нашу школьную дыскатэку.
69— З Мікітам мы ўжо знаёмыя, пра яго пісаў “Ветразь юнацтва”. Цяпер ты, Улад, раскажы пра сябе.
— Музыку слухаю даўно, з ранняга дзяцінства. Мне заўсёды падабаўся цяжкі рок.
— А як ты пазнаёміўся з гэтым музычным накірункам?
— Старэйшы брат Жэня слухаў, і я ля яго. А гады два таму пачаў цікавіцца танцавальнымі напрамкамі ў музыцы, напрыклад, упадабаў “Thousand Foot Krutch”.
— Але ж рок — даволі цяжкая музыка, асабліва цяжкі рок. Няўжо не давіць на вушы? Ды і на псіхіку…
— Рок бывае розны. Зараз мне болей падабаецца альтэрнатыўны. Увогуле, слухаю любую танцавальную музыку, галоўнае, каб яна не была з сэнсам. Люблю і шансон, асабліва Круга.
— Ты ды-джэй?
— Так, мне падабаецца быць ды-джэем. Сёлета працую і на школьных дыскатэках.
— А чым займаешся, акрамя музыкі?
— Спортам. З дзяцінства — гандболам, валейболам. Летась хадзіў на бокс.
— А куды паступаць збіраешся па заканчэнні школы?
— Вучуся на фізіка-матэматычным профілі, паступаць буду на праграміста?
— А кім будзеш ты, Мікіта?
— Хачу быць распрацоўшчыкам у сферы штучнага інтэлекту альбо інжынерам-праграмістам.
— Сфера штучнага інтэлекту? А гэта не з галіны фантастыкі?
— Ужо не. У Маскве можна набыць такую спецыяльнасць.
— Вы сябры? А з кім яшчэ сябруеце?
— Мікіта Кулеш, Лёша Ставіцкі, Дзіма Барысёнак — нашы агульныя сябры.
— Якія вартасці ў чалавеку вам падабаюцца?
— Шчырасць?
— Няўжо самі ніколі не хлусілі?
— Без гэтага не бывае. Проста ёсць хлусня дзеля чагосьці вартага, а ёсць як стыль жыцця. Гэтыя рэчы трэба адрозніваць.

Уладзімір МІХНО.
На здымках: каманды-пераможцы конкурсу “Пакаленне-2017”; на сцэне вядучы, рэпер Стас Хрэбто і ды-джэй Улад Нікалаеў (справа).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>