Интересно было узнать, в каких бытовых условиях проживает молодая семья

48 Алена Салавей нарадзілася і вырасла ў горадзе Лепелі. Вучылася ў СШ №1. У 2005 годзе закончыла Лепельскі дзяржаўны прафесійны ліцэй па спецыяльнасці “грамадскае харчаванне”. Выйшла замуж, нарадзіла дачку Ангеліну, якая цяпер ужо пяцікласніца СШ №3. Муж працуе апаратчыкам ААТ “Лепельскі МКК”.
Пасля заканчэння дэкрэтнага водпуску Алена Пятроўна ўладкавалася ў філіял “Лепельскі хлебазавод” ААТ “Віцебскхлебпрам”. З лютага 2009 года яе прынялі на прадпрыемства ўборшчыкам вытворчых памяшканняў, але ўжо з красавіка 2009-га яна была пераведзена на іншую работу — укладчыкам хлебабулачных вырабаў другога разраду.
— Алена Салавей зарэкамендавала сябе добрасумленным, дысцыплінаваным работнікам, — адзначыў дырэктар хлебазавода Уладзімір Куранны. — Усе вытворчыя заданні выконвае якасна і ва ўстаноўлены тэрмін. Авалодала прафесіямі машыніста расфасовачна-ўпаковачных машын трэцяга разраду, машыніста цестараздзелачных машын трэцяга разраду і пекара чацвёртага.
Па выніках 2016 года Алена Пятроўна стала пераможцай раённага індывідуальнага спаборніцтва з прысваеннем ганаровага звання “Лепшы па прафесіі”. Узнагароджана Ганаровай граматай райвыканкама і грашовай прэміяй.
Цікава было даведацца, у якіх бытавых умовах пражывае маладая сям’я.
— За конт дзяржаўнага трохпрацэнтнага льготнага крэдыту пабудавалі ў 2014 годзе двухпакаёвую кватэру з усімі зручнасцямі ў шматпавярховым жылым доме па вуліцы Школьная, — паведаміла Алена Салавей. — Зразумела, што на працягу яшчэ васямнаццаці гадоў давядзецца штомесячна плаціць банку пэўную суму грошай, але затое мы зараз маем уласны дах над галавой і упэўнена глядзім у будучыню.
Мікалай ГАРБАЧОЎ.
На здымку: Алена Салавей.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>