Все четыре нераскрытые преступления — кражи имущества

Напярэдадні Дня міліцыі ўчастковыя інспектары трымалі справаздачы аб выніках дзейнасці на сваіх адміністрацыйных участках. Маёр міліцыі Сяргей Жарнасек выступаў у зале пасяджэнняў Лепельскага сельсавета. На замацаванай тэрыторыі знаходзіцца 42 населеныя пункты, пражываюць каля 2320 чалавек, працуюць тры сельгасарганізацыі, дзве школы, тры фельчарска-акушэрскія пункты, два аддзяленні паштовай сувязі, шэсць крамаў, адно кафэ, аўтастаянка.
На працягу мінулага года на ўчастку зарэгістраваны 22 злачынствы, на адно менш, чым у 2015 годзе. Па 18 злачынствах устаноўлены асобы, якія іх учынілі, раскрывальнасць склала 81,8 працэнта. Аналіз крымінагеннай абстаноўкі дазваляе характарызаваць яе як спакойную, на працягу шэрага гадоў назіраецца паступовае змяншэнне колькасці злачынстваў. З іншага боку, паступова змяншаецца і колькасць насельніцтва.
img_1918 Самымі праблемнымі ў плане раскрывальнасці традыцыйна з’яўляюцца крадзяжы маёмасці. З 14 крадзяжоў, зарэгістраваных у сельсавеце, па дзесяці выяўлены асобы, якія іх учынілі. Такім чынам, раскрывальнасць склала 71,4 працэнта.
У 2016 годзе было ўчынена некалькі злачынстваў, у тым ліку асабліва цяжкіх, якіх не было ў папярэднія гады. У прыватнасці, былі зарэгістраваны спроба ўгону аўтатранспарту, грабеж, разбой, згвалтаванне і забойства. Па ўсіх выпадках асобы, якія ўчынілі гэтыя злачынствы, устаноўлены.
Усе чатыры нераскрытыя злачынствы — крадзяжы маёмасці. Не ўстаноўлены асобы, якія скралі заплечнік з ноўтбукам з маршрутнага таксі, запчасткі з трактара, бензаінструмент.
Якія ж матывы штурхаюць людзей на злачынствы і найперш — на крадзяжы? Пры аналізе раскрытых правапарушэнняў выяўляецца, што ў большасці выпадкаў злачынцы не працавалі, злоўжывалі спіртным, на момант учынення злачынстваў знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Менавіта нежаданне працаваць спараджае п’янства, а за ім — сямейную і бытавую неўладкаванасць, асацыяльныя паводзіны і, як вынік, жаданне палепшыць свой дабрабыт за чужы кошт.
На ўліку знаходзяцца 25 жыхароў населеных пунктаў сельсавета. З мэтай прафілактыкі п’янства праводзіўся шэраг мерапрыемстваў. Выяўлена 15 фактаў незаконнага вырабу і рэалізацыі спіртаўтрымліваючай прадукцыі. Вінаватыя прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, канфіскавана 52 літры спіртаўтрымліваючых вадкасцяў.
Па рашэнні суда за злоўжыванне спіртным і здзяйсненні правапарушэнняў у стане алкагольнага ап’янення ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі накіраваны шасцёра грамадзян, яшчэ васьмёра пастаўлены на ўлік у нарколага цэнтральнай раённай бальніцы.
На працягу года ўчастковы інспектар праводзіў абследаванні ўмоў пражывання адзінокіх грамадзян, звяртаў іх увагу на выкананне мер бяспекі, накіраваных на захаванне маёмасці.
У зале пад час справаздачы прысутнічалі дэпутаты сельскага Савета, старэйшыны вёсак, а таксама грамадзяне з так званай групы рызыкі, якія неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за дробныя правапарушэнні, схільныя да злоўжывання спіртным.
Васіль МАТЫРКА.
На здымку: выступае Сяргей Жарнасек.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>