В 1994 году на службу в Лепельский отдел департамента охраны пришел рядовой Игорь Мисник

У 1994 годзе на службу ў раённы аддзел дэпартамента аховы прыйшоў радавы Ігар Міснік. Яго служба паступова стала ўваходзіць у размераны рытм: вучоба, азнаямленне з дакументацыяй, патруляванні, нагляд за парадкам. Хаця часам бывала і даволі горача, калі па рацыі паступалі паведамленні аб злачынствах, пранікненнях на ахоўваемую тэрыторыю. А часам — і раскрыццё злачынстваў. Так-так, і простыя міліцыянеры аховы часам раскрываюць некаторыя злачынствы, затрымліваюць правапарушальнікаў.

 

img_20170217_113804Расказвае камандзір узвода старшы лейтэнант міліцыі Арцём Баранаў:
— Некалькі разоў мы з Ігарам Міснікам у час патрулявання па рацыі атрымлівалі паведамленні аб учыненых дробных крадзяжах. Як правіла, зладзюжкі кралі веласіпеды або посуд. Калі мы былі непадалёк, то мой калега пільна ўглядаўся ў прахожых, па нейкіх аднаму яму вядомых прыкметах вылічваў злачынцу. І пры гэтым не памыляўся. Самі можаце ўявіць, як радавалася, скажам, пажылая бабулька, калі ёй хутка вярталі ўкрадзеную рэч.
— А як вы пазнаёміліся з Ігарам Міснікам?
— У 2003 годзе я паступіў на службу ў наш райаддзел аховы, быў радавым, а Ігар Міснік ужо на той час быў старшым прапаршчыкам, фактычна ён мне шмат чаго перадаў з прафесійных ведаў. Я, праўда, паступіў на вучобу, вырас у званнях. Зараз я афіцэр, камандзір узвода, а Ігар — мой намеснік. Вось так мы з ім месцамі памяняліся.
Старшы прапаршчык Ігар Міснік, акрамя іншага, з’яўляецца настаўнікам моладзі. Не так даўно ў аддзел прыйшоў малодшы сяржант Ілья Курбацкі. Старшы таварыш узяў над ім шэфства і праз год малады супрацоўнік дасягнуў высокіх вынікаў, раскрыў тры дробныя злачынствы, выявіў больш за 40 адміністрацыйных правапарушэнняў. Акрамя гэтага, ён стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату вобласці сярод падраздзяленняў аховы па рукапашным баі.
На просьбу яшчэ як-небудзь ахарактарызаваць свайго падначаленага Арцём Баранаў расказаў:
— Фактычна Ігар Міснік — мая правая рука. Ён, напрыклад, асвоіў такі неспецыфічны для міліцыі род дзейнасці, як маркетынгавыя даследаванні. Такім мудрагелістым словазлучэннем называецца агляд прапаноў на рынку і аналіз іх эфектыўнасці. Патлумачу на прыкладзе. У аддзеле эксплуатуюцца аўтамашыны. Рэгулярна іх трэба рамантаваць, абслугоўваць. Ігар самастойна аглядае, параўноўвае, аналізуе прапановы па продажы аўтазапчастак, маторнага масла, расходных матэрыялаў, па прадастаўленні паслуг па рамонце. У выніку машыны рамантуюцца па прымальных коштах. Пагадзіцеся, ва ўмовах самаакупнасці, у якіх працуе аддзел, гэта немалаважны фактар.
С. БАЗЫЛЬ.
На здымку: старшы прапаршчык Ігар Міснік і малодшы сяржант Ілья Курбацкі.
Фота з архіва аддзела аховы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>