Открытый районный турнир по баскетболу среди юношей

82 Штогадовы адкрыты раённы турнір па баскетболе сярод юнакоў, прысвечаны памяці воіна-інтэрнацыяналіста Ігара Салаўёва, заўсёды выклікае вялікую цікавасць у аматараў спорту. Кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем гэтых спаборніцтваў ажыццяўляецца аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, раённым саветам грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”.

Сёлета ў турніры прынялі ўдзел адзінаццаць каманд. Урачыстае адкрыццё спаборніцтваў адбылося ў спартыўнай зале ўстановы адукацыі “Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж”. На яго завіталі воіны-інтэрнацыяналісты, іншыя госці. Перад вялікай аўдыторыяй моладзі і людзей старэйшага пакалення пад гітару праспяваў дзве песні афганскай тэматыкі лепяльчанін Ігар Вішнеўскі, якому ў свой час таксама давялося выконваць свой інтэрнацыянальны доўг у гэтай паўднёвай краіне.
Аб поўнай гатоўнасці баскетбольных дружын да пачатку спартыўных баталій далажыў старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Сяргею Крывялю дырэктар дзяржаўнай установы “Лепельскі раённы фізкультурна-аздараўленчы цэнтр” Рымантас Стрыпейкіс.
81З прывітальным словам да прысутных звярнуўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Мартынаў. Пасля гэтага Ігар Феліксавіч уручыў юбілейны медаль “20 гадоў вываду войскаў з Афганістана” настаўніку ДУА “Слабадская дзіцячы сад-сярэдняя школа Лепельскага раёна” Валерыю Тухту.
Намеснік старшыні райвыканкама Віктар Азаронак выказаў словы задавальнення ў сувязі з сёлетняй вялікай масавасцю спаборніцтваў, шырокім прадстаўніцтвам каманд устаноў адукацыі раёна, акцэнтаваў увагу на неабходнасці захавання і памнажэння маральных каштоўнасцей нашых продкаў, слаўных баявых і працоўных традыцый.
Шчыра павітаў прысутных намеснік старшыні Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Аляксандр Петрушкевіч.
Спартыўныя паядынкі разгарнуліся на трох пляцоўках. У спартыўнай зале аграрна-тэхнічнага каледжа выяўлялі мацнейшых баскетбалісты сярэдняй школы №3 горада Лепеля, Бароўскай СШ, Поўсвіжскай базавай школы і Старалядненскай дзіцячы сад-сярэдняй школы. У другую падгрупу каманд ўвайшлі Заслонаўская сярэдняя школа, Слабадская дзіцячы сад-сярэдняя школа і Стайская СШ, якія змагаліся за перамогу ў належным чынам абсталяванай зале былога прафесійнага ліцэя. Спартыўнае супрацьстаянне каманд сярэдняй школы №1 горада Лепеля, гімназіі імя Ерашова, Старалепельскай базавай школы і Баброўскай дзіцячы сад-сярэдняй школы адбылося ў гімназіі імя Ерашова.
Пасля завяршэння папярэдняй часткі спаборніцтваў юныя спартсмены былі заахвочаны памятнымі падарункамі.
У фінал выйшлі каманды СШ №1 і №3, Заслонаўскай сярэдняй школы, якія сабраліся ў галоўным корпусе аграрна-тэхнічнага каледжа, дзе прадоўжылі спартыўныя рысталішчы. Перад пачаткам вырашальных сустрэч юныя спартсмены падмацаваліся смачнай грэчневай кашай салдацкай паходнай кухні.
У першай фінальнай гульні сустрэліся каманды СШ №1 і СШ №3. Першы тайм завяршыўся з лікам 9:3 на карысць баскетбалістаў СШ №3. Другі тайм таксама праходзіў пад іх дыктоўку, таму заканамерным стаў канчатковы вынік 11:5.
80Вельмі ўпартым аказаўся наступны матч паміж спартсменамі СШ №1 і Заслонаўскай СШ. Розніца ў ліку на працягу ўсяго паядынку была мінімальнай. Асабліва запомнілася гульня Максіма Тоўты ў камандзе Заслонаўскай СШ і Сяргея Крывіцкага з СШ №1. Гэта знайшло адлюстраванне і ў канчатковым выніку 13:12. Перамаглі юныя спартсмены Заслонаўскай СШ.
У рашаючай гульні памерыліся сіламі каманды СШ №3 і Заслонаўскай СШ. З мінімальнай перавагай у ліку перамаглі баскетбалісты трэцяй школы. Такім чынам, яны занялі першае месца ў турніры па баскетболе, былі ўзнагароджаны пераходным Кубкам, дыпломам і медалямі раённага савета ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”.
Каманды СШ №1 і Заслонаўскай СШ занялі адпаведна другое і трэцяе месцы, заахвочаны дыпломамі і медалямі.
Спецыяльным прызам пад назвай “Арганізатар турніра Шнэйдэрман Аляксандр Барысавіч” была ўганаравана каманда-ўдзельніца, якая прадэманстравала волю да перамогі, але пры гэтым не заняла прызавое месца. Такога гонару былі ўдастоены баскетбалісты гімназіі імя Ерашова.
Мікалай ГАРБАЧОЎ.
На здымках: каманда-пераможца СШ №3 разам з воінамі-інтэрнацыяналістамі; капітан каманды СШ №3 з пераходным Кубкам турніру; востры момант у паядынку.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>