В беседе воин-интернационалист также рассказал о службе во Вьетнаме

Слабадскія школьнікі наведалі Бароўку, дзе сустрэліся з воінам-інтэрнацыяналістам Канстанцінам Гардзеевым. У Афганістане з 1986 па 1988 год Канстанцін Іванавіч выконваў абавязкі ваеннага медыка. Адзначаны медалём “За адвагу”. У гутарцы воін-інтэрнацыяналіст таксама распавёў пра службу ў В’етнаме, куды ваенны лёс закінуў яго ў далёкім 1978 годзе.

voiny-internacyyanalisty-sa-slabadskimi-shkolnikamiНе абмінулі ўвагай і музей былога вайскоўца Анатоля Паўлоўскага, які той стварыў у сваім гаражы. Хлопцы і дзяўчаты мелі магчымасць пазнаёміцца з ваеннай атрыбутыкай Беларусі і іншых краін, у тым ліку неіснуючай ужо Германскай дэмакратычнай рэспублікі. Вольны час Анатоль Аляксандравіч прысвячае збору новых экспанатаў для сваёй музейнай калекцыі. Дапамагае ён папаўняць і фонды слабадскога школьнага музея, з якім яго звязвае даўняе сяброўства. Сярод новых экспанатаў, якія можна пабачыць у хуткім часе ў школьным музеі, будзе нямецкая каністра перыяду Другой сусветнай вайны. Цікавасць да гісторыі перадалася Анатолю Аляксандравічу ад бацькі Аляксандра Яфімавіча, які працаваў настаўнікам гісторыі Свядскай школы, а таксама сабраў унікальную калекцыю старых фотаздымкаў і дакументаў.
Для бароўскіх “афганцаў” знакавым месцам з’яўляецца памятны знак, усталяваны ля мясцовага Цэнтра вольнага часу і адпачынку. Тут хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінулых у Афганістане землякоў.
Напярэдадні памятнай даты — 15 лютага, адбылася традыцыйная сустрэча даўніх сяброў у Слабадской школе. Разам са старшынёй раённай арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў Сяргеем Крывялём сюды завіталі Васіль Вашкевіч, Леанід Бартко, Аляксандр Пшонка і намеснік райваенкама Аляксей Еўстаф’еў.
Вучні старэйшых класаў падрыхтавалі для гасцей літаратурна-музычную кампазіцыю. У выкананні дзесяцікласнікаў Мікалая Стэльмаха і Яўгена Адвалкі пад гітару прагучалі папулярныя мелодыі. Некалькі тыдняў хлопцы рыхтаваліся да гэтага мерапрыемства — падбіралі рэпертуар, рэпетыравалі. Апранутыя ў ваенную форму, перад гледачамі яны паўсталі ў вобразах маладых салдат, якіх не па сваёй волі лёс закінуў у далёкую горную краіну.
spyavayuc-ya%d1%9egen-advalka-i-mikalaj-stelmaxСябры краязнаўчага гуртка “Нашчадкі” пры дапамозе падручных сродкаў і музейных экспанатаў пераўтварылі інтэр’ер кабінета гісторыі, надаўшы яму рэалістычныя рысы ваеннай базы. Наладзілі выставу ваеннай атрыбутыкі — значкоў, пагонаў, шаўронаў — Савецкай арміі ўзору 1970 — 80-х гадоў, фотаздымкаў і дакументаў з прыватных архіваў “афганцаў”. Не адзін год цікавіцца і збірае калекцыю ваеннай тэхнікі васьмікласнік Яраслаў Тухта. На выставе ён прадставіў бронетэхніку, якая выконвала баявыя задачы ў Афганістане.
Затым госці наведалі школьны краязнаўчы музей, дзе ў асобнай экспазіцыі сабраны матэрыялы пра ўраджэнцаў Слабадскога краю, якія прымалі ўдзел у вайне ў Афганістане.
Потым “афганцы” накіраваліся ў Велеўшчыну, дзе на вясковых могілках спачывае загінулы ў Афганістане Уладзімір Садоўскі. Над пахаваннем шэфствуюць слабадскія школьнікі, якія штогод займаюцца яго добраўпарадкаваннем.
Валерый Чарэцкі.
На здымках: воіны-інтэрнацыяналісты са слабадскімі школьнікамі; Яўген Адвалка і Мікалай Стэльмах на сцэне.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>