Лучший по профессии

56Міхаіл Доўгі — выпускнік Новалукомльскага дзяржпрафліцэя па спецыяльнасці тынкоўшчык. У лістападзе 2012 года малады мужчына ўладкаваўся на працу ў Лепельскую ПМК-75 менавіта па гэтай спецыяльнасці, аднак спачатку працаваць па ёй не змог. Што называецца, не пайшло. Затое праца ў цяслярскай брыгадзе аказалася якраз па ім. Цяпер з сякерай, пілой, малатком і іншым інструментам Міхаіл хутка і якасна робіць любыя драўляныя канструкцыі: апалубку пад бетон, кроквенную сістэму на дах, падлогу, столь і шмат чаго іншага. Хлопец знайшоў сябе. Любую новую справу ён схоплівае, што называецца, на ляту, асвойвае адным з першых. Выбар справы аказаўся настолькі паспяховым і ўдалым, што Міхаіла Доўгага ад прадпрыемства вылучылі на злёт перадавікоў як лепшага ў сваёй прафесіі. Яно і не дзіўна, цясляр мае чацвёрты кваліфікацыйны разрад — самы высокі, які прысвойваецца ў ПМК-75.
Тэкст і фота В. МАТЫРКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>