Вино довело до суда

crop_fa718b0ed3572f67dc13ddd1794_1473075795 У адной вёсцы жыла сям’я – муж з жонкай ды трое дзяцей, самай малодшай дачушцы не споўнілася і двух годзікаў. Жанчына знаходзілася ў водпуску па доглядзе за дзіцяці, муж часова не працаваў. Мужчына ў прынцыпе стараўся спіртным не злоўжываць, мог і год не піць, але калі зрываўся, то запоі працягваліся да месяца, а то і больш.

Апісваемы выпадак адбыўся якраз пад час такога запою. Мужчына піў каторы дзень. Апоўдні ён ужываў віно, недапітую бутэльку паставіў на стол у кухні і заваліўся спаць. К вечару зноў прачнуўся. Хацеў дадаць, але віна не знайшоў.

У гэты час жанчына сядзела ў пакоі, на руках у яе была дзяўчынка. Няцяжка уявіць сабе яе стан, калі да яе падскоквае п’яны мужчына, трымае ў руцэ нож і крычыць: “Дзе маё віно?! Яно на кухні стаяла! На стале! Гэта ты яго забрала! Я ведаю! Аддавай маё віно! А то канец табе будзе! На гэтым жа месцы!”.

Перапалоханая кабета вачэй з ляза не зводзіла. А яно раз за разам набліжалася да шыі, да грудзей, адзін неасцярожны рух – і можа адбыцца непапраўнае. А на руках жа дзіця! “Супакойся! Ніхто не чапаў твайго віна. Яно напэўна ўсё яшчэ там, на кухні, трэба толькі лепш пашукаць”, — гэтыя словы на некалькі секунд адцягнулі ўвагу п’янага дэбашыра, чаго хапіла, каб перадаць дзіця брату жанчыны, які прысутнічаў у хаце. Ён з дзіцём хуценька сыйшоў у суседні пакой і зачыніўся ад бяды далей.

Літаральна праз пару хвілін пошукаў недапітую пляшку знайшлі на кухні. Мужчына прыняў чарговую дозу і зноў соладка заснуў. А жанчына паведаміла ў міліцыю.

Дзеянні мужчыны следчыя кваліфікавалі як пагроза забойствам, за што прадугледжваецца да двух гадоў пазбаўлення волі. Справа накіравана ў суд.

Сяргей БУЛАЙ, намеснік начальніка РАСК, падпалкоўнік юстыцыі.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>