На страже закона

sk Набліжаюцца выпускныя экзамены, ужо цяпер вучням выпускных класаў варта моцна задумацца і прыняць, магчыма, самае важнае рашэнне ў жыцці – куды паступаць вучыцца. Мы прапануем дзейным, нераўнадушным і мэтанакіраваным маладым людзям паспрабаваць свае сілы і паступаць на следча-экспертны факультэт Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Вучоба ў дадзенай навучальнай установе мае шэраг перавагаў:

— курсанты Акадэміі МУС на ўвесь перыяд навучання забяспечваюцца бясплатным харчаваннем і абмундзіраваннем;

— усе навучэнцы Акадэміі забяспечваюцца бясплатным пражываннем у інтэрнаце, што немалаважна;

— у час навучання курсанты атрымліваюць высокую стыпендыю;

— Акадэмія МУС мае высокакваліфікаваны прафесарска-выкладчыцкі патэнцыял; большасць выкладчыкаў мае багаты вопыт практычнай дзейнасці, навуковыя ступені;

— для курсантаў Акадэміі створаны шырокія магчымасці для самаадукацыі і самарэалізацыі як у вучобе, так і ў спорце, творчасці;

— курсанты Акадэміі МУС не падлягаюць прызыву на тэрміновую вайсковую службу;

— пасля заканчэння ВНУ выпускнікі атрымліваюць спецыяльныя званні лейтэнантаў юстыцыі і ім забяспечваецца абавязковае працаўладкаванне – служба ў Следчым камітэце.

Для паступлення на следча-экспертны факультэт Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў запрашаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 17 да 25 гадоў, якія маюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Абітурыенты павінны да 1 красавіка звярнуцца ў раённы аддзел Следчага камітэта для гутаркі, па выніках якой будзе давацца рэкамендацыя для паступлення. Адначасова з гэтым пачнецца фарміраванне асабовай справы жадаючага паступіць.

Да абітурыентаў прад’яўдяюцца даволі жорсткія патрабаванні па здароўі, таму ў абавязковым парадку яны праходзяць медыцынскую камісію.

У тэрміны, устаноўленыя Міністэрствам адукацыі, абітурыенты павінны здаць цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай або рускай мовах, замежнай мове, грамадствазнаўстве. Дакументы ў Акадэмію МУС прымаюцца з 8 па 15 ліпеня.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца непасрэдна ў раённы аддзел Следчага камітэта па адрасе вуліца Войкава, 95 або тэлефанаваць на нумары 4-11-14, 4-16-75. Таксама на пытанні патэнцыйных абітурыентаў могуць даць адказы ў Віцебскім абласным упраўленні Следчага камітэта па адрасе г. Віцебск, Маскоўскі праспект, 51А або па тэлефоне ў абласным цэнтры 8-0212-46-23-27. Акрамя гэтага, інфармацыя аб умовах паступлення размешчана на афіцыйным сайце Следчага камітэта па адрасе http://sk.gov.by/ru/sef-ru/.

Тофік ДЗЯМЕШКА, начальнік РАСК, падпалкоўнік юстыцыі.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>